Хімінічы
| Хімінічы, трансьліт. Chiminičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Аршанскі |
| Сельсавет | Вусьценскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°29′03″ пн. ш. 30°14′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 5 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 216 |
| Паштовы індэкс | 211008[1] |
| Нумарны знак | 2 |
| Хімінічы на мапе Беларусі ± Хімінічы | |
Хіміні́чы[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Хімінічы ўваходзяць у склад Вусьценскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стаіць унізе ўзгорка абапал ручая на дзьве вуліцы, якія сыходзяцца пад прамым вуглом. На другім беразе некалі быў хутар з 3—5 хат. Да 1772 году ў складзе маёнтку Барань Радзівілаў. У 1782 годзе належала Барзову М. У.: 15 двароў, 64 мужчыны і 62 жанчыны сялян[3]. Пасьля 1872 году спадчына Мянжынскага І. А. З 1923 году ў Баранскай воласьці Аршанскага павету. З 1930 году ў складзе калгасу «Шлях сацыялізму». у 1940 годзе — 37 двароў, 135 жыхароў. Па стане на 1998 год — 13 хат. Сядзібы тыповыя для навакольля: 50 сотак зямлі, 2—3-х камерная хата (ганак, сенцы, жыльлёвы пакой з рускай печкай), хлеў (з пуняй, пакоем для каровы і сьвіней), павець для дроваў, пограб. У вёсцы жыў лясьнік, які заведаваў вялікім лясгасам і заказьнікам навокал. Жыхары свабодна карысталіся лесам і яго карысьцямі. Моладзь хадзіла і езьдзіла на роварах за 1,5 км на працу у суседні гарадок Барань на працу у інструмэнтальны завод. На паўднёвым ускраі вёскі стаяў млын, кароўнік, канюшня. Тут жа было футбольнае поле, на якое зьбіраліся на гульні каманды з суседніх вёсак Бранцава, Барэйшава, Барані і Белева[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 5 чалавек
- 1999 год — 18 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 68
- ↑ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.
- ↑ Памяць: Орша. Аршанскі раён. Кн. 2-я. Мн., 2000. Стар. 518