Баславічы
| Ба́славічы лац. Basłavičy | |
| Населены пункт | |
Драўляная царква Сімяона Стоўпніка | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Слуцкі |
| Сельсавет | Старцавіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°04′44″ пн. ш. 27°21′25″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 138 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1795 |
| Паштовы індэкс | 223621 |
| СААТА | 6246863011 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ба́славічы на мапе Беларусі ± Ба́славічы | |
Ба́славічы[1][a] (з 1964 году — Баро́к[b]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Вужанцы. Уваходзяць у склад Старцавіцкага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на паўночны захад ад Слуцку, на аўтамабільнай дарозе Старцавічы — Леткаўшчына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да XVІІ стагодзьдзя Баславічы былі ўладаньнем князёў Алелькавічаў. У 1556 годзе ў грамаце князя Сямёна Юрʼевіча ўпамінаецца царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Баславічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце.
У 1798 годзе на месца згарэлай у 1797 годзе з Слуцку перанесьлі драўляную царкву. У 1912—1913 гадох на яе месцы збудавалі мураваную царкву-мураўёўку.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 138 чалавек[2]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сімяона Стоўпніка (1913; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сімяона Стоўпніка, перавезеная з Слуцку ў 1799 годзе; разабраная ў 1930-х гадох
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьцяпан Ліхадзіеўскі (1911—1979) — беларускі паэт, перакладнік, крытык, літаратуразнаўца
- Анатоль Папко (нар. 1943) — беларускі краязнаўца
- Сяргей Смотрын (нар. 1955) — беларускі лекар-хірург
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Таксама сустракаецца форма Ба́слаўцы, мн.[1]
- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Статыстыка перапісу 2009 году