Перайсьці да зьместу

Вужанка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вужанка
лац. Vužanka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Грозава
Вусьце Лакнея
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 21 км
Плошча басэйну 92 км²
Нахіл воднай паверхні 2,3 ‰

Вужа́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Лакнеі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.

Пачынаецца на ўсходзе ад гістарычнага мястэчка Грозава Капыльскага раёну, цячэ раўнінай, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лакнею (прыток Случы) за 2 км вышэй ад вёскі Бязьверхавічаў Слуцкага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 14 км. На рацэ каля вёсак Гарнастаева і Баславічаў 2 сажалкі (плошча адпаведна 6,9 га і 47 га)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 106.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1