Перайсьці да зьместу

Дынама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БФСТ «Дынама»»)
«Дынама»
Дэвіз Сіла ў руху і адзінстве
Дата ўтварэньня 1991 год
Тып спартовае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта падрыхтоўка спартоўцаў
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 2
Сяброўства 70 тыс. чал.
Старшыня Юры Бародзіч
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Дзяржаўны сакратарыят Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь
Бюджэт 10 907 мільёнаў рублёў[1] (2011; 1 946 тысячаў $[2])
Сайт www.dynamo.by

«Дынама» (па-грэцку: δύναμις — «сіла») — беларускае фізкультурна-спартовае таварыства, заснаванае ў 1991 годзе. З 2004 году ўваходзіць у Рэспубліканскую каардынацыйную раду кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. З 8 чэрвеня 2004 году пасаду старшыні займае Юры Бародзіч. У таварыстве бяруць удзел 8 дзяржаўных установаў:

  • Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўнікоў. Большасьцю галасоў прысутных ухваляе кірункі дзейнасьці ды абірае Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасьці паловы сябраў. Яе старшыня абіраецца на прапанову дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні з прэзыдэнтам. Вядзе ўлік чальцоў. Стварае ды касуе падпарадкаваныя ўстановы, як і прызначае іх кіраўнікоў. Ухваляе гадавыя каштарысы ды ўстанаўлівае аклады спартоўцам. Ладзіць агнявую падрыхтоўку вайскоўцаў, міліцыянтаў, пракурораў і мытнікаў. Надае спартовыя разрады ды судзейскія катэгорыі. Бароніць зацікаўленасьці чальцоў у зносінах зь іншымі ўстановамі. Ухваляе пастановы аб набыцьці ўласнасьці ды будоўлі гульнявых збудаваньняў.
  • Прэзыдыюм. Складаецца з старшыні, ягоных намесьнікаў ды сакратара. Склікаецца штоквартал. Правамоцы пры ўдзеле 2/3 сябраў. Сочыць за выкананьнем пастановаў Нарады і Рады.
  • Рэвізійная камісія. Рыхтуе для Рады даведкі аб адпаведнасьці дзейнасьці ўстановаў таварыства Статуту.

Паводле Статуту спосабамі дзейнасьці таварыства ёсьць:

  • агнявая падрыхтоўка вайскоўцаў, міліцыянтаў, пракурораў і мытнікаў;
  • утварэньне гульнявых дружынаў урадавых установаў;
  • стварэньне гульнявых вучэльняў;
  • засьведчаньне гульнявых судзьдзяў ды трэнэраў;
  • забесьпячэньне ўдзелу сябраў таварыства ў гульнявых спаборах;
  • забесьпячэньне зборных гульнявымі адзеньнем, абуткам і прыладамі;
  • узнагароджаньне за гульнявыя дасягненьні;
  • правядзеньне гульняў сярод недагледжаных дзяцей і юнакоў;
  • продаж гульнявога снадзіва ды паслугаў падрыхтоўкі да гульняў;
  • супраца з замежнымі гульнявымі зьвязамі;
  • стварэньне паляўнічых і рыбалоўных прадпрыемстваў;
  • будоўля гульнявых збудаваньняў;
  • правядзеньне выставак, кірмашоў і нарадаў аб гульнях;
  • стварэньне СМІ ды выданьне кніг.

Задачамі таварыства ёсьць:

  • агнявая падрыхтоўка ды навучаньне рукапашнаму бою вайскоўцаў, міліцыянтаў, пракурораў і мытнікаў;
  • падрыхтоўка майстроў прыкладных гульняў у дзіцяча-юнацкіх спартовых школах (ДЮСШ);
  • забесьпячэньне ўдзелу сябраў таварыства ў міжнародных спаборах;
  • ладжаньне гульняў ды прыцягненьне грамадзянаў да ўдзелу ў іх;
  • удзел у міжнародных гульнявых зьвязах;
  • навучаньне здароваму ладу жыцьця ды патрыятычнае выхаваньне;
  • павелічэньне ўласных сродкаў;
  • пашырэньне рынка гульнявых тавараў ды паслугаў.

Падпарадкаваныя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2011 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 сьнежня 2011). Праверана 24 студзеня 2012 г.
  2. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 24 студзеня 2012 г.
  3. Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 23 студзеня 2012 г.