Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БСДГ»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»
Лідэр партыі Станіслаў Шушкевіч
Дата заснаваньня 1991-1996, узноўленая ў 1998
Штаб-кватэра 220013, Менск, вул. Кульман, 4; тэл. 226-74-37
Саюзьнікі і блёкі «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП, ПКБ
Ідэалёгія нацыянал-дэмакратыя, сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 1271 (2002)[1]
Афіцыйны сайт http://hramada.by

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» — палітычная партыя Беларусі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Станіслаў Шушкевіч. Першы намеснік старшыні БСДГ Віктар Сазонаў, старшыня Гарадзенскай філіі БСДГ. Кіруючы орган — Цэнтральная рада. З 1998 г. Анатоль Астапенка - намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).

Афіцыйная старонка БСДГ ва фэйсбуку https://www.facebook.com/irinapolyadova/

Афіцыйная старонка БСДГ ва ОК https://ok.ru/profile/567509636816/

http://www.bsdg.by/

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасьці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сьцьвярджэньне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасьці і салідарнасьці[2].

У праграме БСДГ, прынятай на 2-м зьезьдзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага тыпу. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікай, выступае за шматукладную эканоміку і ў першую чаргу — рынкавую. Другой рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — зьяўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацыянальнаму адраджэньню і ўмацаваньню дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Байкот парламенцкіх выбараў 2016.

Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спектаклі (парламенцкія выбары-2016), партыя БСДГ заяўляе аб сваёй рашучасці дамагацца сапраўдных выбараў у парламент і аб'яўляе аб рашэнні правесці 12 верасня 2016 года ў Мінску масавую пратэстную акцыю з іх патрабаваннем.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991 — Стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнага Грамады, старшынёй абраны Міхась Ткачоў.
  • У 19921995 гг. лідэрам партыі быў Алег Трусаў.
  • 1996 — Аб’яднаньне з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды, стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), на чале з Мікалаем Статкевічам.
  • 1998 — Узнаўленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на чале з Станіславам Шушкевічам.
  • 15 лютага 1998 — Устаноўчым зьездам прыняты Статут БСДГ.
  • 27 траўня 1998 — Партыя зарэгістравана.
  • 18 красавіка 1999 — Другім зьездам прынята новая рэдакцыя статута.
  • 30 жніўня 1999 — Партыя прайшла перарэгістрацыю
  • 2018 — Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ зьмяніў бізнэсмен Сяргей Чарачэнь, былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі[3].

Сябры ЦР БСДГ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 Аксючыц Галіна

2 Апейка Марыя

3 Арцішэўскі Валерый

4 Астапенка Анатоль

5 Булавацкі Міхась

6 Бураў Сяргей

7 Вырвіч Мікалай

8 Вярцінскі Анатоль

9 Гацкевіч Георгій

10 Губейка Святлана

11 Законнікаў Сяргей

12 Зелянкевіч Ганна

13 Іскрык Уладзімір

14 Кішкуноў Зміцер

15 Коця Андрэй

16 Краснакуцкі Мікіта

17 Маісеенка Тамара

18 Мароз Анастасія

19 Марозава Вікторыя

20 Мінчык Міхась

21 Палядава Ірына

22 Петрыкевіч Валерый

23 Садоўскі Сяргей

24 Сазонаў Віктар

25 Сарока Валерый

26 Старыкаў Арцем

27 Хільмановіч Уладзімір

28 Цімафеева Паліна

29 Чэрачэнь Сяргей

30 Шушкевіч Ірына

31 Шушкевіч Станіслаў

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]