Аранчыцы
Аранчыцы | |
трансьліт. Arančycy | |
Крыжаўзьвіжанская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 803 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 346 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225149[2] |
СААТА: | 1256835036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′49.6″ пн. ш. 24°32′18.7″ у. д. / 52.463778° пн. ш. 24.538528° у. д.Каардынаты: 52°27′49.6″ пн. ш. 24°32′18.7″ у. д. / 52.463778° пн. ш. 24.538528° у. д. |
± Аранчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ара́нчыцы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад Пружанаў, 1 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 803 жыхары, 346 двароў.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагодзьдзі, а іхняё найменьне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасьці, якім яны займаліся — «араць»[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часам караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 року збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па імі ўласьнікаў мясцовасьць атрымала назву Аранчыцы. Пазьней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасьля ў якасьці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстаньня Касьцюшкі. Ягоны партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року[5].
За расейскім часам — у Лінаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, зь вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[6]. Маёнтак[7] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[8]. У 1886 року ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 429 жыхароў.
У 1906 року адбылося хваляваньне сялянаў Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.
За польскім часам — вёска[9] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[10]. У 1921 року ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.
У верасьні-кастрычніку 1939 року бальшавікі зьнішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (з Дэрамэраў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[5]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласьці РСФСР[11].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 год — 523 жыхары, 73 двары
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 429 жыхароў; 1921 год — 371 жыхар, 71 двор; 1959 год — 645 жыхароў (перапіс); 1970 год — 682 жыхары, 215 двароў; 1999 год — 955 жыхароў.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 год — 907 жыхароў, 369 двароў[12]; 2010 год — 777 жыхароў; 2012 год — 803 жыхары, 346 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Берасьце — Баранавічы.
Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[13].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўная Крыжаўзьвіжанская царква
- Магіла ахвяраў фашызму (1941—1944), абэліск (1975)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы дзейнічае Аранчыцкі дом фальклёру, які ладзіць абрад «Юр’я»[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Оранчицы (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ а б Cezary Łeżeński. Ród Łeżeńskich na Białorusi (пол.) // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).
- ^ Orańczyce (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 413
- ^ Orańczyce (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 413
- ^ Linówka (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 230
- ^ Orańczyce, вёска. Radzima.net. Праверана 27 жніўня 2012 г.
- ^ Orańczyce, фальварак. Radzima.net. Праверана 27 жніўня 2012 г.
- ^ Прымусовыя вывазы людзей з Зах. Беларусі у 1940 г. (чыгуначный транспарт). Баранавічы ва ўспамінах. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Аранчыцы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 27 жніўня 2012 г.
- ^ Як у вёсцы Аранчыцы прайшоў абрад «Юр’я»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аранчыцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў