Сядзібна-паркавы комплекс Ляжэнскіх
Славутасьць | |
Сядзіба Ляжэнскіх
| |
Краіна | Беларусь |
Раён | Пружанскі |
Каардынаты | 52°27′37.86″ пн. ш. 24°31′22.22″ у. д. / 52.4605167° пн. ш. 24.5228389° у. д.Каардынаты: 52°27′37.86″ пн. ш. 24°31′22.22″ у. д. / 52.4605167° пн. ш. 24.5228389° у. д. |
Заснавальнік | Аранскія |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе[1] |
Дата скасаваньня | 1943[1] |
Стан | не захавалася |
Сядзіба Ляжэнскіх |
Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Ляжэ́нскіх — былая сядзіба ў вёсцы Аранчыцы (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую сядзібу збудавалі ў 1560 року тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала назву вёска Аранчыцы. Пазьней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасьля ў якасьці пасагу панны Дэрамэр дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстаньня Касьцюшкі. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (у дзявоцтве Дэрамэр) дагэтуль знаходзіцца на каталіцкіх могілках Пружаны.
Па Ігнацыі Ляжэнскім уласьнікамі маёнтку і двару ў Аранчыцах былі:
- Фэрдынанд Ляжэнскі (1794—1858), пахаваны ў Пружане
- Баляслаў Ляжэнскі (†1917)
- Павал Ляжэнскі (1880—1945), апошні ўласьнік Аранчыц, дзед польскага пісьменьніка Цэзарыя Ляжэнскага
Па прыходзе бальшавікоў у 1939 року маёнтак быў разрабаваны. У 1943 року двор быў падпалены партызанскім аддзелам Арміі Краёвай пад даводзтвам капітана Войцеха Зьбілюта (польск. Wojciech Zbilut) ў часе сутычкі зь немцамі і згарэў дашчэнту.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двор у Аранчыцах быў простакутны, 20×7 м. Дах гонтавы. З адваротнага боку хаты знаходзілася адкрытая вэранда. Ганак падтрымлівалі 4 мураваныя калёны.
Маёнтак меў 2 стайні, каменны і драўляны хлявы, кароўнік, стадолу, хату на 4 сям’і, флігель[2].
Сядзібу атачаў парк плошчай 200×300 м з рыбнымі ставамі, пляжам і двума алеямі.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сядзіба Ляжэнскіх, Radzima.org
- ^ Александр Ильин. * * * // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cezary Łeżeński. Ród Łeżeńskich na Białorusi (пол.) // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).