Мітаўская апэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мітаўская апэрацыя
Ziemassvetku kaujas 1917.gif
Нямецкая мапа Рыскага фронту і Мітаўскай апэрацыі.
Дата: 5 студзеня — 11 студзеня 1917
Месца: Мітава
Вынік: Ня вызначаны
Супернікі
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая Імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Расеі Мікалай Рузскі
Сьцяг Расеі Радка Дзьмітрыеў
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Гюнтэр фон Кірхбах
Колькасьць
12 армія8 армія
Страты
23 000 забітымі, параненымі і палоннымі[1]невядома

Міта́ўская апэра́цыя (5 студзеня 1917 [ст. ст. 23 сьнежня 1916] — 11 студзеня 1917 [ст. ст. 29 сьнежня 1916] году) — наступальная апэрацыя расейскіх войскаў падчас Першай сусьветнай вайны, якая праводзілася ў раёне гораду Мітава (Елгава) сіламі 12-й арміі Паўночнага фронту (камандуючы — генэрал Радка Дзьмітрыеў). Ёй супрацьстаяла 8-я нямецкая армія. У Латвіі Мітаўская апэрацыя вядомая як Калядныя баі (па-латыску: Ziemassvētku kaujas).

Плян апэрацыі і расклад сілы бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкія ўмацаваньні "Нямецкай сьцяна" праз Цірольскія балоты

Апэрацыя ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з агульным стратэгічным плянам Антанты на 1917 год, па якім ад саюзных дзяржаваў патрабавалася ўтрымаць ініцыятыву дзеяньняў. Задума апэрацыі прадугледжвала прарыў пазыцыяў 8-й нямецкай арміі на ўчастку балота Ціруль, Алай (на фронце 30 км), выхад да рэк Заходняя АА , Экаў і авалоданьне Мітавай і чыгуначнай лініяй Мітава — Кройцбург. 12-я армія (камандуючы генэрал Радкоў Дзьмітрыеў) вылучыла для апэрацыі 78 батальёнаў, 302 гарматы (зь іх 126 цяжкіх), якія зводзіліся ў 3 апэратыўныя групы: Бабіцкую (6-й Сыбірскі армейскі корпус і Латыская стралковая дывізія), Адзінскую (6-я адмысловая брыгада 43-га армейскага корпуса) і Алайскую (2-й Сыбірскі армейскі корпус).

Галоўны ўдар наносіла Бабіцкая група (48 батальёнаў, 208 гармат).

8-я нямецкая армія (99 батальёнаў, 567 гармат) мела на ўчастку наступу 12-й арміі 19 батальёнаў. У немцаў былі эшаланаваная лініі абароны — акопы поўнага профілю, дзоты, суцэльныя драцяныя загароды. Важным умацаваньнем была Доўгая дзюна (Гара Капа) Малога Турыльскага балота — два з паловай кілямэтры кулямётных дзотаў і мінамётных пазыцыяў праз кожныя дваццаць мэтраў. Гэта ўмацаваньне атрымала назву Кулямётная горка (у мястэчку Валгунде) [2][3].

Плян Мітаўскай апэрацыі быў разьлічаны на раптоўнасьць ўдару. Для гэтага была імітаваная перакідка 6-га Сыбірскага корпуса ў Румынію, таксама строга абмяжоўвалася кола асобаў, якія ведалі задума апэрацыі.

Хада апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На досьвітку 5 студзеня 1917 [ст. ст. 23 сьнежня 1916] году без артылерыйскай падрыхтоўкі Бабіцкая групоўка атакавала праціўніка. Прарваў абарону 8-й нямецкай арміі ў трох месцах, яна заняла раён Скудр, на паўночным ўсходзе Грабэ, Скангэль. На другія суткі наступу захапілі і Кулямётныя горку, у баях за якую прынялі ўдзел латыскія стралкі [4].

На ўчастках іншых груп атака посьпеху ня мела. Часткі Алайскай групоўкі пачалі атаку пасьля кароткай артылерыйскай падрыхтоўкі, уклініліся ў абарону праціўніка, але вымушаныя былі адысьці на зыходныя пазыцыі. У гэтай групе салдаты 17-га Сыбірскага палка 2-га Сыбірскага корпусу адмовіліся наступаць. Да іх далучыліся іншыя часткі 2-га, а потым і 6-га Сыбірскага карпусоў.

Камандаваньне арміі жорстка падавіла антываенны выступ салдат. Кіраўнікі пратэстаў (92 чалавекі) былі аддадзеныя вайскова-палявому суду і пакараныя, некалькі сотняў салдат былі сасланыя на катаргу. Пасьля гэтага, з 7 студзеня 1917 [ст. ст. 25 сьнежня 1916] , войскі 12-й арміі працягвалі наступ, але ён выліўся ў баі мясцовага значэньня. Да зыходу [ст. ст. 11 студзеня 1917] апэрацыя была прыпыненая.

Асноўнымі прычынамі спыненьня наступу была непрадуманасьць магчымасьцяў як тактычны посьпех разьвіць ў апэратыўны. Настойлівыя просьбы галоўнакамандуючага 12-й арміяй Радкова Дзьмітрыева пра падмацаваньне камандуючы Паўночным фронтам генэрал Мікалай Рузскі адхіліў.

Не вядома якімі матывамі кіраваўся Рускі, бо асноўнай мэтай Паўночнага фронту з восені 1915 году было не дапусьціць захопу немцамі стратэгічна важнага порту Рыгі, гэтая задача ў тым жа годзе была пасьпяхова выканана. А падчас Мітаўскай апэрацыі Расейскія войскі яшчэ аддалілі лінію фронту ад Рыгі, што лічыцца некаторым посьпехам. Асноўны ўдар кампаніі 1917-га году рыхтаваўся на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах, што дазваляе зрабіць выснову таксама, што Мітаўская апэрацыя мела на мэце адцягнуць увагу, падобна як Нарачанская апэрацыя ў сакавіку 1916 году.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ходзе Мітаўскай апэрацыі расейскія войскі адсунулі лінію фронту ад Рыгі. За 7 сутак баёў 12-я армія прасунулася на 2—5 км, улічваючы, што пазыцыі немцаў у гэтым раёне былі надзвычай умацаваныя.

Апэратыўны вопыт Мітаўскай апэрацыі — прымяненьне камбінаваных спосабаў атакі (раптоўнай атакі без артылерыйскай падрыхтоўкі і атакі пасьля кароткай, але магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі), а таксама вопыт апэратыўнай маскіроўкі шырока выкарыстоўваўся ў кампаніях 1917—1918 гадоў на іншых франтах.

Мітаўская апэрацыя ў літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобразнае апісаньне баёў пад Мітавай прадстаўлены Аляксеем Талстым ў рамане Блуканьне па пакутах:

У студзені, у папярэджаньне веснавой кампаніі, было падпісаны наступ на Паўночным фронце. Бой пачаўся пад Рыгай, сьцюдзёнай ноччу. Разам з адкрыцьцём артылерыйскага агню — узьнялася сьнежная бура. Салдаты рухаліся ў глыбокім сьнезе, сярод завываньня завеі і полымя снарадаў, што ірваліся ўраганам. Дзясяткі аэраплянаў, якія вылецелі ў бой на падмогу наступаючым частках, ветрам прыбівалі да зямлі, і яны ў імгле сьнежнай буры касілі з кулямётаў ворагаў і сваіх. У апошні раз Расея спрабавала разарваць сьціснуўшае яе жалезнае кола, у апошні раз расейскія мужыкі, апранутыя ў белыя саваны, гнаныя палярнай завіруха, біліся за імпэрыю, якая ахапіла шостую частку сьвета, за самадзяржаўе, некалі пабудаваўшае зямлю і грозная сьвету

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зайончковский А.М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.