10-я армія (Нямецкая імпэрыя)
10-я армія | |
10. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1918) | |
Гады існаваньня | 1915—1919 |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
10-я армія (па-нямецку: 10. Armee / Armeeoberkommando 10 / A.O.K. 10) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяньнях на Ўсходнім фронце (1915—1919).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была сфармаваная 26 студзеня 1915 року ў Кёльне. Пасьля перадысьлякацыі на Ўсходні фронт узяла ўдзел у другой бітве на Мазурскіх азёрах (9—22 лютага 1915), у наступе на расейцаў улетку-ўвосені, пасьля адбіла расейскі наступ на возеры Нарач у сакавіку 1916 року.
У ліпені 1916 року ўвайшла ў склад групы арміяў Айхгорна. Пасьля бальшавіцкага перавароту ў Расеі і спыненьня баявых дзеяньняў большасьць нямецкіх сілаў была перакінутая на Заходні фронт, а 10-я армія ў складзе некалькіх дывізіяў акупавала тэрыторыю сучаснай Беларусі ад летувіскай мяжы да паўночнай Украіны. Штаб 10-й арміі, якія першапачаткова знаходзіўся ў Марграбаве (6 сакавіка — 8 жніўня 1915), пасьля ў Вільні (29 верасьня 1915 — 12 чэрвеня 1918), разьмясьціўся ў Менску. Армія заставалася на акупаваных тэрыторыях Польшчы й Беларусі да пачатку 1919 року, пакуль не была выведзеная ў Нямеччыну і расфармаваная[1].
Выдавала газэту «Zeitung der 10. Armee» (бел. Газэта 10-й арміі)[2][3].
Камандуючыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак тэрміну | Камандуючы | Папярэдняя пасада | Наступная пасада |
---|---|---|---|
26 студзеня 1915 | Генэрал-палкоўнік Гэрман фон Айхгорн | Інспэктарат VII арміі (VII. Armee-Inspektion) |
Група арміяў Айхгорна адначасна з 30 ліпеня 1916 |
18 сьнежня 1917 | Генэрал-фэльдмаршал Герман фон Айхгорн | ||
5 сакавіка 1918 | Генэрал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн | Група арміяў F | У адстаўцы |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cron 2002. С. 81.
- ^ Zeitung der 10. Armee (ням.) Heidelberger historische Bestände — digital. Universitätsbibliothek Heidelberg. Праверана 6 красавіка 2017 г.
- ^ Zeitung der 10. Armee (ням.) HEIDI. Universitätsbibliothek Heidelberg. Праверана 6 красавіка 2017 г.
- ^ Cron 2002. С. 397.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cron, Hermann Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. — Helion & Co, 2002. — ISBN 1-874622-70-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вікі-генэалёгія (ням.)