Алькаля-дэ-Энарэс
Алькаля-дэ-Энарэс | |||||
гішп. Alcalá de Henares | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мадрыд | ||||
Правінцыя: | Мадрыд | ||||
Кіраўнік: | Judit Piquet Flores[d] | ||||
Плошча: | 87,72 км² | ||||
Вышыня: | 588 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 203 924 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2324,72 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 91 | ||||
Паштовы індэкс: | E 28800-28807 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°28′54.534″ пн. ш. 3°21′51.498″ з. д. / 40.481815° пн. ш. 3.364305° з. д.Каардынаты: 40°28′54.534″ пн. ш. 3°21′51.498″ з. д. / 40.481815° пн. ш. 3.364305° з. д. | ||||
Алькаля-дэ-Энарэс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ayto-alcaladehenares.es/ |
Алькаля-дэ-Энарэс (па-гішпанску: Alcalá de Henares) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 35 кілямэтраў на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе было створана адно зь першых біскупстваў у Гішпаніі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы нэаліту, потым у гэтай мясцовасьці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагодзьдзі да н. э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (лац. Complutum). Паводле загаду імпэратара Дыяклецыяна ў 306 годзе тут пакаралі сьмерцю двух хлопчыкаў-хрысьціянаў, Хуста і Пастара, пасьля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагодзьдзе арцыбіскуп Таледа кананізаваў пакутнікаў, шанаваных у Гішпаніі па гэты дзень. Пасьля рымлянаў навакольныя землі належалі вэстготам.
З 711 году мясцовасьць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзьвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасьць. 3 траўня 1118 году горад быў адбіты войскамі арцыбіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўнівэрсытэт, які быў заснаваны кардыналам Сыснэрасам.
У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калюмба й каталіцкіх каралёў Ізабэлы і Фэрдынанда. У XVIII—XIX стагодзьдзях горад прыйшоў у заняпад, унівэрсытэт у 1836 годзе перанесьлі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю й гарадок ператварыўся ў прадмесьце Мадрыду.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Да ліку асноўных славутасьцяў можна прылічыць Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудаваная ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і арцыбіскупскую рэзыдэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізыцыі.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пітэрбара, Вялікабрытанія
- Сан-Дыега, ЗША
- Форт-Колінз, ЗША
- Гуанахуата, Мэксыка
- Люблін, Польшча
- Альба-Юлія, Румынія
- Талянс, Францыя