Пачука (футбольны клюб)
Пачука | |
Поўная назва | Club de Fútbol Pachuca |
---|---|
Заснаваны | 28 лістапада 1901 |
Горад | Пачука, Мэксыка |
Стадыён |
Ідальга Умяшчальнасьць: 30 000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга MX |
· Кляўсура 2024 |
7 месца 1/4 фіналу |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Пачука» (па-гішпанску: Pachuca) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Пачукі, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў 1901 годзе ангельскімі корнскімі маракамі, такім чынам, клюб зьяўляецца адным з найстарэйшых клюбаў абодвух Амэрык. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Ідальга», які названы ў гонар штату базаваньня клюбу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб «Пачука» быў заснаваны 28 лістапада 1901 году працаўнікамі горнаруднай кампаніі ў Пачуцы. У 1905 годзе каманда выйграла свой першы чэмпіянат, у якім бралі ўдзел толькі клубы Мэхіка і найбліжэйшых гарадоў. Мэксыканская рэвалюцыя прывяла да таго, што ў 1910—1912 гадох «Пачука» апынулася сярод толькі трох прафэсійных клюбаў краіны, якія працягвалі сваё існаваньне.
У 1918 годзе быў выйграны яшчэ адзін чэмпіянат Мэхіка, а ў 1920 годзе — Мэксыканская ліга. Аднак у тыя часы яшчэ не было масавай прафэсіяналізацыі футболу, таму гэтыя тры чэмпіёнствы «Пачукі» ня ўлічваюцца ў агульным сьпісе чэмпіянатаў Мэксыкі, паколькі за адлік прынята лічыць сэзон 1943—1944 гадоў.
Падчас сэзону 1920—1921 гадоў большасьць гульцоў каманды зьехала ў Мэхіка і каманда спыніла сваё існаваньне на некалькі дзесяцігодзьдзяў. У 1950 годзе быў утвораны другі дывізіён чэмпіянату Мэксыкі, менавіта тады клюб аднавіў сваю дзейнасьць. У 1967 годзе «Пачука» атрымала перамогу ў другім дывізіёне і дамаглася вяртаньня ў футбольную эліту краіны.