Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банку Беларусі, створаная ў сьнежні 2008 году ў адпаведнасьці з законам «Аб гарантаваным пакрыцьці банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў». Асноўнай задачай Агенцтва зьяўляецца страхаваньне грашовых сродкаў фізычных асобаў у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазыты.

З 31 ліпеня 2009 году пакрыцьцю падлягаюць 100% грашовых сродкаў на рахунках фізычных асобаў (за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртаньне прыбыткаў у выглядзе адсоткаў ня ўскладзенае на Агенцтва і не рэглямэнтуецца законам.

Сыстэмы страхаваньня ўнёскаў дзейнічаюць у шматлікіх краінах сьвету. Пры стварэньні беларускае арганізацыі за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваньнем сродкаў у банках, падкантрольная парлямэнту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраваньні гэтым органам.
(артыкул цалкам…)

Сьцяг Малой Летувы
Сьцяг Малой Летувы

Малая Летува — этнаграфічны край на захадзе Летувы і гістарычны край Прусіі, а пазьней Усходняй Прусіі ў Нямеччыне, дзе жылі прускія жамойты.

Была паўночнай часткай нямецкай зямлі і атрымала сваю назву паводле мясцовага насельніцтва, мову якога ў Прусіі з 1579 году пачалі называць летувіскай, у той час як гэтую ж мову ў Вялікім Княстве Літоўскім называлі жамойцкай. Ёсьць часткай гістарычнай Жамойці, якая з 1422 году апынулася ў складзе Прусіі. Тэрыторыя Малой Летувы ўваходзіць у склад Клайпедзкага і Таўроскага паветаў Летувы, а таксама Калінінградзкай вобласьці Расеі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Ян Сабескі
Ян Сабескі

21 траўня:

  • 1502 — партугальскі мараплавец Жуан да Нова адкрыў востраў Сьвятой Гэлены
  • 1674 — абраньне каралём і вялікім князем Яна Сабескага (на выяве)
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: перамога над расейскім войскам у баі пад Тыкоцінам
  • 1853 — натураліст-самавук Філіп Госэ выставіў у лёнданскім Рыджэнтс-парку «Водны віварыюм».
  • 1859 — запуск гадзіньніка на вежы Біг-Бэн
  • 1892 — у Міляне прайшла сусьветная прэм’ера опэры італьянскага кампазытара Руджэра Леанкавальлё «Блазны»
  • 1904 — заснаваньне Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.