Бялкаў (Слубіцкі павет)
| Бялкаў польск. Białków | |
| Населены пункт | |
Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі (колішні пратэстанцкі збор) | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Першыя згадкі | 1413 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 47 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°10′ пн. ш. 14°48′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 69-108 |
| Нумарны знак | FSL |
| Бялкаў на мапе Польшчы Бялкаў | |
Бя́лкаў (па-польску: Białków, па-нямецку: Balkow, па-дольнасорбску: Bołków) — вёска ў гміне Цыбінка Слубіцкага павету Любускага ваяводзтва Польшчы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляжыць за 4 км на поўдзень ад Цыбінкі, 26 км на паўднёвы ўсход ад Слубіцаў, 55 км на паўночны захад ад Зялёнай Гуры і за 70 км на паўднёвы захад ад Горава Велікапольскага.
Да вёскі далучаны прысёлак Бялкувак.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выяўленыя ў вёсцы 8 археалягічных аб’ектаў, у тым ліку могілкі бронзавага веку і раньнесярэднявечнае паселішча, дазваляюць меркаваць, што мясцовасьць была населеная некалькі тысячагодзьдзяў. Першыя згадкі пра вёску ў крыніцах датаваныя 1413 рокам, калі яна належала роду фон Бэргольцаў (Біркгольцаў?). У тыя часы гэта былі землі маркграфства Брандэнбург. У 1480 — уласнасьць братоў фон Грунбэргаў (Грунэбэргаў?), за імі тут паўсталі рыцарскія сядзібы. Каля 1644 року фон Грунбэргі прадалі маёнтак роду фон Калькройтаў; ад 1659 року маёнтак перайшоў да фон Вэзэнбэкаў. Пазьнейшыя ўладары падзялілі зямлю. У 1804 року ў вёсцы 92 дамы, 399 жыхароў, 3 водныя млыны, вятрак і кузьня. У 1840 року на месцы старой кірхі (найхутчэй фахвэркавай) збудаваная новая. Астатнімі ўласьнікамі быў род Кунаў. У XVIII стагодзьдзі землі ўвайшлі ў склад Прусіі, а з 1871 да 1945 — Нямеччыны.

У 1945 року, пасьля перамогі ў II сусьветнай вайне, правабярэжная Любуская зямля(d) (на ўсход ад Одры) улучаная ў склад Польшчы. У Бялкаў перасялілі палякаў з палескіх земляў, далучаных да БССР. Большасьць прыбыла з Пружанскага павету, зь вёсак Пецялёва (цяпер не існуе[2]), Рагачы[3], Вугляны[4], Кашалёва[4].
У 1975—1998 роках Бялкаў належаў да Зеленагурскага ваяводзтва.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ля Бялкава праходзіць нацыянальная аўтадарога(d) 29. Мясцовая дарога злучае Бялкаў з Цыбінкай.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Даўні пратэстанцкі збор (цяпер рыма-каталіцкі касьцёл сьвятога Андрэя Баболі), збудаваны ў 1840 року ў нэараманскім стылі
- Сядзіба фон Таўэнштайнаў XVIII стагодзьдзя
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы дзейнічае Таварыства аматараў Палесься і Бялкава[5], ладзяцца агульнапольскія зьезды колішніх жыхароў Палесься ды іхніх нашчадкаў[3][6].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мясцовы футбольны клюб «Палесьсе Бялкаў» удзельнічае ў Б-клясе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/020811305015-0908633?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Chajewski, Dariusz (23 ліпеня 2017) Polescy żeńcy ruszyli w pole. Gdzie? W Białkowie (пол.). Gazeta Lubuska. Праверана 23 сьнежня 2023 г.
- 1 2 bakhita. Lubuskie Polesie, czyli mini-skansen i muzealna izba pamięci (пол.) Polska niezwykła Праверана 23 сьнежня 2023 г.
- 1 2 Bryl, Bożena (22 жніўня 2010) Swoje Polesie mają w sercach (пол.) Gazeta Lubuska Праверана 23 сьнежня 2023 г.
- ↑ Towarzystwo Miłośników Polesia i Białkowa (пол.). Facebook. Праверана 23 сьнежня 2023 г.
- ↑ Bryl, Bożena (29 ліпеня 2009) Mieszkańcy Białkowa budują w swojej wsi poleski skansen (пол.). Gazeta Lubuska. Праверана 23 сьнежня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гісторыя Бялкава (пол.) // Замкі Любускія
- Агульная характарыстыка (пол.) // Зямля Любуская
- Віртуальная экскурсія па музэі Палесься