Гандлава
| Гандлёва | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл сьвятой Кацярыны | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Трэнчынскі | ||||
| Рэгіён | Верхняя Нітра | ||||
| Першыя згадкі | 1254 | ||||
| Дата заснаваньня | 1376 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| староста | Рудальф Подаба[1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 420 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421-46 | ||||
| Паштовы індэкс | 972 51 | ||||
| NUTS | 513997 | ||||
| Нумарны знак | PD | ||||
| Сайт | www.handlova.sk | ||||
| Гандлёва на мапе Славаччыны Гандлёва | |||||

Га́ндлёва (па-славацку: Handlová) — места ў раёне Прэвідза Трэнчынскага краю Славаччыны.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гандлёва знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне, у паўднёваўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж’яр і Крэмніцкія горы.
Празь места працякае рака Гандлёўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гандлёва паўстала на загад караля Людвіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласьці на месцы пад назваю Красны Лес (Seperdeo Vita) сталую асаду. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням. Krickerhau альбо Krikerhau).
Заснаваньне Гандлёвай — тыповы прыклад солтыскай калянізацыі вобласьці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазьней атрымала назву карпацкія немцы.
У 1839 року вёска атрымала ад імпэратара Фэрдынанда I мескія правы і дазвол на чатыры кірмашы шторок. Першыя згадкі пра выяўленьне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 року, ягоная здабыча актыўна распачалася перад Першай сусьветнай вайной[4].
11 сьнежня 1960 на паўднёваўсходняй ускраіне места зьявіўся вялізарны апоўзень, які да 30 траўня 1961 зьнішчыў 150 хат, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2001 року склад насельніцтва наступны:
- славакі — 96,14%
- цыганы — 0,86%
- вугорцы — 0,85%
- чэхі — 0,67%
- немцы 0,48%.
Паводле веравызнаньня:
- без вызнаньня — 46,1%
- рыма-каталікі — 44,7%
- эвангелісты — 2,4%
- грэка-каталікі 0,4%
- невядома — 4,6%.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл сьвятой Кацярыны, пастаўлены ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагодзьдзя, у 1603 рэстаўраваны, у 1710 часткова перабудаваны ў барокавым стылі. З прычыны хуткага росту насельніцтва ў XX стагодзьдзі быў пашыраны ў 1941. У вайну цяжка пашкоджаны (1945), у 1958 адноўлены.
- Касьцёл Добрага пастыра (1941).
- Касьцёл сьв. біскупа Мікалая (1785).
- Капліца сьв. Яна Непамуцкага (2-я палова XVIII стагодзьдзя).
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце захавалася традыцыя шахтарскіх кірмашоў.
- Прыватны музэй і галерэя разьбяра Яна Процнэра.
- Музэйная экспазыцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлёвай.
- Падземная галерэя «Базальт».
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Баскетбольны аддзел «Банік Гандлёва»
- Альпінісцкі клюб «Праметэй»
- Страйкбольны клюб «Гандлёва»
- Клюб верхавой язды «Наваха»
- Футбольны клюб інвалідаў «Пегас»
- Аматарскі футбольны клюб «Гандлёва»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Робэрт Бэзак — арцыбіскуп трнаўскай рымакаталіцкай архідыяцэзіі
- Марцін Шкртэл — славацкі футбаліст
Партнэрскія мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010).
- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.
- ↑ http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
- ↑ Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (славацк.)
- Апоўзень 1961 року (чэс.)