Юрай Цінтула
Выгляд
| Юрай Цінтула | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1953[1][2][3] (73 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, ахоўнік |
| Мова | славацкая |
Ю́рай Ці́нтула (па-славацку: Juraj Cintula; нар. 1 сакавіка 1953, Левіцэ, Нітранскі край, Славаччына) — славацкі пісьменьнік, паэт-пясьняр.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1980 року пераехаў у Вільню (Летувіская ССР), пэўны час жыў у кватэры з сьпявачкаю Раісаю Васільеваю(d).
Жыве ў Левіцах. Адзін з заснавальнікаў (2005), а ў 2008—2016 роках — старшыня літаратурнага клюбу «DÚHA». Сябра Зьвязу славацкіх пісьменьнікаў (2015—2024).
Падтрымлівае забароненую ў Славаччыне ультраправую арганізацыю Slovenskí Branci(d). 15 траўня 2024 року спрабаваў забіць(d) прэм’ер-міністра Робэрта Фіца.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар паэтычных зборнікаў «Sen rebela», «Diptych», «Osy», раману «Posolstvo obete» (2010), кнігі пра цыганоў «Efata» (2015).