Перайсьці да зьместу

Ян I Ольбрахт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян I Ольбрахт
польск. Jan I Olbracht (Albrecht)
 Кароль Польшы
1492 — 1501
Папярэднік Казімер IV Ягелончык
Наступнік Аляксандар Ягелончык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 сьнежня 1459, Кракаў, Польшча
Памёр 17 чэрвеня 1501 (41 год), Торунь, Польшча
Дынастыя Ягелоны
Бацька Казімер IV Ягелончык
Маці Альжбета Габсбург

Ян I О́льбрахт (па-польску: Jan I Olbracht (Albrecht) 27 сьнежня 1459 у Кракаве — 17 чэрвеня 1501 у Торуні) — кароль польскі (1492—1501).

Ян Ольбрахт быў трэцім сынам і чацьвёртым сярод дзяцей караля Казімера Ягелончыка і ягонай жонкі Альжбеты Габсбург. Верагодна, маці дала яму другое імя — у гонар свайго бацькі, караля Нямеччыны, Чэхіі ды Вугоршчыны Альбрэхта II Габсбурга.

Ад 1467 яго з астатнімі братамі выхоўваў Ян Длугаш. На малога Яна Ольбрахта таксама паўплываў італьянскі гуманіст Філіп Калімах, які гасьцяваў у сталіцы. Праявіў талент да навукі. Дасканала вывучыў польскую мову ды латынь. Прыязна ставіўся да дасягненьняў Сярэднявечча і раньняга Рэнэсансу. Ад 1486 да 1490 быў княскім намесьнікам на Русі. Вызначыўся пры перамозе над татарамі 8 верасьня 1487 году пад Капыстырынам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян I Ольбрахтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Казімер IV Ягелончык
кароль польскі
1492—1501
Наступнік
Аляксандар Ягелончык