Тучынка
Тучынка, Тучынскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, з паўночнага боку Ракаўскага шляху. На тэрыторыі прадмесьця знаходзілася вялікая колькасьць цагельных заводаў, таму яго часта называлі Цагельняй[1].
На паўднёвы захад ад Тучынкі пачынаецца Мядзьведжына, на поўнач — Кальварыя, па паўночны ўсход — Татарская Слабада, на паўднёвы ўсход — Раманаўская Слабада[2][3].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўрочышча Тучынкі сьведчыла пра наяўнасьць у гэтай мясцовасьці значнай колькасьці невялікіх азёраў і сажалак[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XX ст. Тучынка ўваходзіла ў пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзіў Ракаўскі тракт[5].
За часамі нямецкай акупацыі ў Тучынцы праводзіліся масавыя расстрэлы жыдоў.
У 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вуліцаў Харкаўскай — Берута — Верашчагіна — жылой забудовы назвы «Тучынскі»[6]. Апроч таго, гістарычную назву захаваў Тучынскі завулак, які злучае вуліцы Кальварыйскую і Максіма Танка.
Старыя адрасы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тучынка, 12. Цагельны завод Я. Файна і З. Шэкта. Гаспадары яго пачыналі саматужнікамі прадпрымальнікамі. У 1899 року аб’ядналіся дзеля будаваньня цагельні побач з заводам Рубенчыка. Работы расьцягнуліся на два рокі.
- Тучынка, 37. Цагельны завод Ш. Рубенчыка, заснаваны ў 1901 року на базе саматужнай вытворчасьці. Меў 16-камэрную печ Гофмана[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 231.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 550—551.
- ^ ГісГісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254.
- ^ Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена(недаступная спасылка), Минск-Новости, 25.08.2009 г.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254—255.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., Беларускі калегіюм, 4 чэрвеня 2008 р.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)