Тэхнабанк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д унутраныя спасылкі, артаграфія
Афіцыйная бачына
Радок 29: Радок 29:
{{Зноскі}}
{{Зноскі}}


== Вонкавыя спасылкі ==
{{Накід}}
* [http://www.tb.by Афіцыйная бачына]


{{Накід}}
{{Банкі Беларусі}}
{{Банкі Беларусі}}



Вэрсія ад 17:25, 24 лютага 2011

Тэхнабанк
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 жніўня 1994 (29 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Крапоткіна, д. 44
Ключавыя фігуры Зьміцер Міхалевіч
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 42 128 млн рублёў (2009 год; 15 028 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак -18 173 млн рублёў (2009 год; -6 483 тыс $)
Чысты прыбытак -18 096 млн рублёў (2009 год[1]; -6 455 тыс $[2])
Лік супрацоўнікаў
Аўдытар «КПМГ»

Тэхнабанкпрыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе. Выпускае і абслугоўвае аплатныя карткі Visa. Ажыцьцяўляе міжнародныя разлікі праз Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў ды зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney ў беларускіх рублях. На 1 чэрвеня 2010 году статутны фонд складаў 46 586,9 мільёнаў рублёў[4]. Асноўнымі пайшчыкамі зьяўляюцца сужэнцы Уладзіслаў і Алена Кацарэнкі, Ігар Курач і ірляндзкае прадпрыемства «Флітвуд файнэнс»[5]. Мае 6 філіялаў, 7 разьлікова-касавых цэнтраў, 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 41 абменьнік[6].

У траўні 2007 году праца Тэхнабанка спынялася праз распаўсюд па службовай сетцы віруса «Нешта»[7]. 14 сакавіка 2008 году хакеры ўкаранялі траянскі код на некаторыя старонкі беларускага сайта WebMoney, працу якога вядзе Тэхнабанк[8].

2 чэрвеня 2010 году да Тэхнабанку далучыўся Беларускі індустрыяльны банк, праз што Тэхнабанк набыў дазволы на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у каштоўных мэталах, прыцягненьне і размяшчэньне каштоўных мэталаў і камянёў ва ўклады і на гандаль каштоўнымі мэталамі і камянямі[9].

Крыніцы

  1. ^ Справаздача паводле МСФС за 2009 год (рас.). ААТ «Тэхнабанк» (21 чэрвеня 2010). Праверана 20 лютага 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 19 лютага 2011 г.
  3. ^ https://tb.by/upload/iblock/fcd/zspatewl66umdi3piu35ygk9t9a6sp0f/op_cen_bym_2021_f1.pdf
  4. ^ Афіцыйныя зьвесткі (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  5. ^ Будова ўласнасьці банка (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Будова банка ў разрэзе рэгіёнаў (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Вірус «Нешта» паралізаваў «Тэхнабанк». Наша Ніва (10 траўня 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
  8. ^ «Тэхнабанк» гарантуе бяспеку WebMoney Transfer. Хартыя’97 (20 сакавіка 2008). Праверана 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Аляксей Арэшка (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАНПраверана 20 лютага 2011 г.

Вонкавыя спасылкі