Уладзімер Пуцін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 110: Радок 110:
[[Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук]]
[[Катэгорыя:Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў]]
[[Катэгорыя:Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў]]

{{Link FA|he}}
{{Link FA|af}}

Вэрсія ад 23:13, 9 сакавіка 2015

Уладзімер Пуцін
4-ы Прэзыдэнт РФ
8 траўня 2012 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Дзьмітры Мядзьведзеў
10-ы Прэм’ер-міністар РФ
8 траўня 2008 — 7 траўня 2012
Прэзыдэнт: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Віктар Зубкоў
2-гі Прэзыдэнт РФ
7 траўня 2000 (в. а. з 31 сьнежня 1999) — 7 траўня 2008
Папярэднік: Барыс Ельцын
Наступнік: Дзьмітры Мядзьведзеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 кастрычніка 1952 (71 год)
Ленінград, Расейская СФСР, СССР
Партыя: Адзіная Расея
Сужэнец: Людміла Пуціна (да 2013 г.)
Дзеці: Дочкі: Кацярына (нар. 1985) і Марыя (нар. 1986)
Бацька: Уладзімер Пуцін[d]
Маці: Марыя Пуціна[d]
Адукацыя: юрыдычны факультэт
Узнагароды:
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (па-расейску: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин) — расейскі дзяржаўны дзяяч, з 8 траўня 2012 году — прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з 7 траўня 2000 году па 7 траўня 2008 году (пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзыдэнта з 31 сьнежня 1999 па 7 траўня 2000 году). Зьяўляўся таксама старшынём Савету бясьпекі РФ. У 2008—2012 гадох — прэм’ер-міністар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяґрафіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзыдэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, з 1985 па 1990 год працаваў аґентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне). Пад прыкрыцьцём займаньня пасады кіраўніка Дома савецка-нямецкага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэньнем за савецкімі студэнтамі ў НДР[3].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расею, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым — дарадцам старшыні Ленінградзкага Савету (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынём Камітэту па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурґу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненьнем у горад замежных інвэстыцыяў, адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэньня ў Пецярбурґу валютнае біржы, пры яго судзеяньні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КҐБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намесьнікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбурґу.

У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар’ера Ўладзімера Пуціна — ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расеі. У сакавіку 1997 г. Пуцін прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам галоўнага кантрольнае ўправы прэзыдэнта РФ. З траўня 1998 г. Пуцін — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Наступным моцным узьлётам пецярбурскага палітыка было прызначэньне яго дырэктарам ФСБ — расейскае спэцслужбы. З сакавіку 1999 г. Пуцін стаў сакратаром Рады Бясьпекі Расеі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін

У жніўні 1999 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Уладзімера Пуціна прэм’ер-міністрам Расеі. 31 сьнежня 1999 году Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзыдэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 г. былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімер Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэрґічнага прэзыдэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжаньня сваёй палітычнае плятформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся «Вялікае Расеі», новым «водцам».

Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г. зв. «сілавікі» — нацыяналістычныя этатысцкія элемэнты з шэрагаў спэцыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэабілітацыі савецкага рэжыму. Адным зь першых рашэньняў Пуціна было прыняцьце новага гімну на музыку гімну СССР і зацьверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу «буйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагодзьдзя».

Прадстаўнікі «сямейнага кляну», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-аліґархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзімера Гусінскага. 24 лютага 2004 г., менш чым за месяц да парлямэнцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцьці нафтавых кампаніяў «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся зьявіцца найбуйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Па сфабрыкаваных абвінавачаньнях быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчэньня гэтае некалі найбуйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.

У сфэры зьнешняе палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненьне стасункаў з краінамі СНД з мэтаю стварэньня процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам зь лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, ня гледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расеі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзыдэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Гергардам Шрэдэрам, італійскім прэм’ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выцісканьня дэмакратычнае апазыцыі з орґанаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парлямэнцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя «Адзіная Расея» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расеі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парлямэнт упершыню за гісторыю новае Расеі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасьць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арґанізацыі сьведчаць аб узмацненьні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.

Другі прэзыдэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 г. Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва. Як і на парлямэнцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расеі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысьць Пуціна ў пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных мэдыях. Расейская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балятавацца на выбарах у 2008 г.

13 верасьня 2004 г., з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіраваньня, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубэрнатараў расейскіх рэґіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Барысам Ельцынам і Міхаілам Гарбачовам, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Расея актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтаю падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам зь беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча зь перамогай у выбарах, пазьней прызнаных сфальсыфікаванымі.

Рознае

З маладосьці прэзыдэнт займаецца дзюдо. Пуцін ёсьць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і ангельскаю мовамі. Да 2013 г. быў жанаты зь Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзьвюх дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

Пуцін — хуйло!

«Пуцін — хуйло!» — украінская народная[4][5] лаянкавая песьня-крычалка, інтэрнэт-мэм, які стаў папулярным пасьля расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну ў 2014 годзе сярод крытыкаў палітыкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна як ва Ўкраіне, так і за яе межамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Уладзімер Пуцінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў