Сумы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
д r2.6.5) (робат дадаў: hy:Սումի
Радок 146: Радок 146:
[[fr:Soumy]]
[[fr:Soumy]]
[[ko:수미]]
[[ko:수미]]
[[hy:Սումի]]
[[hsb:Sumy]]
[[hsb:Sumy]]
[[hr:Sumi]]
[[hr:Sumi]]

Вэрсія ад 04:54, 13 лютага 2013

Сумы
Суми
Герб Сумаў Сьцяг Сумаў
Першыя згадкі: 1652
Вобласьць: Сумская
Мэр: Генадзь Мінаеў
Плошча: 145 км²
Тэлефонны код: +380-542
Паштовы індэкс: 40000-489
Геаграфічныя каардынаты: 50°54′43″ пн. ш. 34°48′12″ у. д. / 50.91194° пн. ш. 34.80333° у. д. / 50.91194; 34.80333Каардынаты: 50°54′43″ пн. ш. 34°48′12″ у. д. / 50.91194° пн. ш. 34.80333° у. д. / 50.91194; 34.80333
Сумы на мапе Ўкраіны
Сумы
Сумы
Сумы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Сумская меская рада

Сумы (па-ўкраінску: Суми) — места на паўночным усходзе Ўкраіны, на берагах ракі Псёл, ейнага прытока Сумкі і прытока апошняй Стрэлкі. Адміністрацыйны цэнтар Сумскай вобласьці і Сумскага раёну. Плошча 145 км².

Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Слабажаншчына, за 346 км на паўночны ўсход ад Кіева. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Варажба, аэрапорт.

Этымалёгія назвы

Існуюць наступныя вэрсіі паходжаньня назвы места:

  • паводле папулярнай, але малаімавернай вэрсіі, на беразе рэчкі Сумка (ці ў самой рэчцы) першыя пасяленцы знайшлі 3 паляўнічыя сумкі з золатам. Гэтае паданьне знайшло сваё адлюстраваньне ў мескай сымболіцы;
  • найбольш верагодна назва Сумаў паходзіць ад ранейшага тапоніму Сумка (назва рэчкі), што адпавядае практыцы пры называньні паселішчаў;
  • некаторыя дасьледнікі выводзяць назву места зь дзеяслова «сумаваць», апэлюючы да пачуцьцяў перасяленцаў, якія апынуліся далёка ад родных мясьцінаў[1].

Гісторыя

Паштовая марка «Сумам — 350»
  • 1652: заснаваньне паселішча казакамі-перасяленцамі зь мястэчка Ставішча на Кіеўшчыне.
  • 16591765: цэнтар Сумскага Слабадзкога палку.
  • 1765: цэнтар Сумскай правінцыі.
  • 1780: павятовае места Харкаўскага намесьніцтва, з 1796 — Слабодзка-Ўкраінскай, а з 1835 — Харкаўскай губэрняў; буйны цэнтар гандлю.
  • 1877: праз Сумы прайшла чыгунка.
  • кан. XIX — пач. XX стст.: у месьце пачала разьвівацца мэталаапрацоўка, машынабудаваньне, цукровая прамысловасьць.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 10 кастрычніка 1941 — 2 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Насельніцтва гораду паводле ацэнки на 1 студзеня 2012 году складае 269 663 чалавек (21-е месца ва Украіне). С моманту перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе насельніцтва зьменшылася на 25 тыс. чал.

  • 1870 — 14 126 чал., у тым ліку 69 каталікоў, 76 пратэстантаў, 111 юдаістаў.[2]
  • 1877 — 15 534 чал., у тым ліку 74 каталікі.[2]
  • 1898 — 26 355 чал. (12 418 жанчын); зь іх паводле стану: мяшчанаў і цэхавых 11 075, сялянаў 10 579; паводле веры: праваслаўных 23 763, рымска-каталікоў 1112, лютэранаў 705, армяна-грэгарыянаў 28, юдаістаў 635, караімаў 39, магамэтанаў 73.
  • 1923 — 36 тыс. чал.[3]
  • 1939 — 64 тыс. чал.
  • 1959 — 98 тыс. чал.
  • 1970 — 159 тыс. чал.
  • 1975 — 194 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 303 тыс. чал.[5]
  • 2001 — 293 141 чал.
  • 2004 — 283 700 чал.

Эканоміка

Прадпрыемсты машынабудаваньня, хімічнай, харчовай, лёгкай і інш. прамысловасьці.

Выдатныя мясьціны

Царква Сьв. Тройцы
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1776)
  • Царква Ўваскрасеньня Гасподняга (кан. XVII — пач. XVIIІ стст.)
  • Царква Сьв. Ільлі (1836)
  • Царква Сьв. Тройцы (ХІХ ст.);

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ 43. Сумщина // Автомобільна прогулянка Україною. — К.: Балтія-Друк, 2008. — С. 443
  2. ^ а б Sumy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 588
  3. ^ Сумы // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  4. ^ Сумы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Сумы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сумысховішча мультымэдыйных матэрыялаў