Перайсьці да зьместу

Северадзьвінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Северадзьвінск
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Архангельская вобласьць
Першыя згадкі 1419
Дата заснаваньня 1936
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Mikhail Gmyrin[d]
Геаграфія
Плошча 120,51 км²
Вышыня НУМ 7 м
Часавы пас
Каардынаты 64°34′ пн. ш. 39°51′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 183 996 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8184
Паштовы індэкс 164500–164502, 164504, 164505, 164507, 164509, 164510, 164512, 164514, 164515 і 164520–164529
Нумарны знак 29
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт severodvinsk.info (рас.)
Северадзьвінск на мапе Расеі
Северадзьвінск
Северадзьвінск
Северадзьвінск

Северадзьвінск ці Паўночнадзьвінск[1][2] (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) на рацэ Дзьвіне ў Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 197,4 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1936 годзе.

Горад разьмешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельску.

Северадзьвінск — адзін з найбуйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонце падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонту „Зорачка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сьвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёту. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Сеўдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.