Перайсьці да зьместу

Сандэрлэнд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сандэрлэнд
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 111,84 км²
Вышыня: 60 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0191
Паштовы індэкс: SR1, SR2, SR3, SR4, SR5, SR6, SR9
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′0″ пн. ш. 1°22′49″ з. д. / 54.9° пн. ш. 1.38028° з. д. / 54.9; -1.38028Каардынаты: 54°54′0″ пн. ш. 1°22′49″ з. д. / 54.9° пн. ш. 1.38028° з. д. / 54.9; -1.38028
Сандэрлэнд на мапе Вялікабрытаніі
Сандэрлэнд
Сандэрлэнд
Сандэрлэнд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Са́ндэрлэнд (па-ангельску: Sunderland) — партовы горад і адзін з самых вялікіх населеных пунктаў графства Тайн і Ўір, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Горад разьмешчаны ў вусьці ракі Ўір, прыкладна ў 16 км на паўднёвы ўсход ад Ньюкасла-апон-Тайну і прыкладна ў 19 км на паўночны ўсход ад гораду Дарэм.

Гістарычна на месцы сучаснага Сандэрлэнду было 3 паселішча ў вусьці ракі Ўір. На паўночным баку ракі рэгіён Монкўірмут быў заселены яшчэ ў 674 годзе, калі кароль Нартумбрыі Экгфрыт даў зямлю Бэнэдыкту Біскапу дзеля заснаваньня манастыру. У 685 годзе Экгфрыт дараваў Біскапу яшчэ крыху зямлі, прылеглую да манастыра на паўднёвым баку ракі.

У канцы VIII стагодзьдзя вікінгі атакавалі ўзьбярэжжа, і да сярэдзіны IX стагодзьдзя манастыр быў закінуты. Землі на паўднёвым баку ракі былі прадастаўлены эпіскапу Дарэма ангельска-саксонскіх каралём Этэльстанам у 930 годзе. Гэтыя землі сталі называцца Бішапўірмут і ўключалі такія населеныя пункты, як Раеп, якія ўваходзяць у сучасны горад. Зь цягам часу паселішча паглынала прылеглыя вёскі, а каб канкураваць з горадам Ньюкаслам-апон-Тайн, гандлярам былі выдадзеныя такія ж самыя прывілеі. Аднак, спратрэбіўся пэўны час, каб места разьвілася як порт[2].

На той час асноўным гандлёвым таварам была рыба, як то пераважна селядзец у XIII стагодзьдзі, потым ласось у XIV і XV стагодзьдзях[3]. Хуткаму росту порту спачатку спрыяў гандаль сольлю[3]. Вываз солі з Сандэрлэнду фіксуецца яшчэ ў XIII стагодзьдзі, але толькі ў 1589 годзе былі закладзеныя першыя саляныя сажалкі ў Бішапўірмут-Панз[4]. Вялікія чаны з марской вадой награваліся з выкарыстаньнем вугалю, праз выпарэньне вады соль у іх заставалася. Паколькі дзеля абагрэву саляных пляцовак быў неабходны вугаль, былі створаныя вуглездабыўныя суполкі. Зь цягам часу пашырыўся гандаль вугалю[3].

  1. ^ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
  2. ^ «Newcastle Coal»(недаступная спасылка). England's North East.
  3. ^ а б в Pevsner, Nikolaus; Williamson, Elizabeth (1983). «The Buildings of England: County Durham» (2nd ed.). London: Penguin.
  4. ^ Tim Lambert (2008). «A Brief History of Sunderland»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]