Перайсьці да зьместу

Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°05′07.91″ пн. ш. 23°41′24.78″ у. д. / 52.0855306° пн. ш. 23.6902167° у. д. / 52.0855306; 23.6902167Каардынаты: 52°05′07.91″ пн. ш. 23°41′24.78″ у. д. / 52.0855306° пн. ш. 23.6902167° у. д. / 52.0855306; 23.6902167
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту В. Палікарпаў[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт soborbrest.by
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка на мапе Беларусі
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы

Царква саборная Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на рагу гістарычных Славянскай і Шашэйнай вуліцаў[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Берасьці збудавалі ў 1865—1868 гадох паводле праекту архітэктара В. Палікарпава. У 1886 годзе будынак капітальна адрамантавалі пад наглядам акадэміка архітэктуры В. Чагіна.

За савецкім часам царква не зачынялася, у 1988 годзе яе будынак адрамантавалі. 18 жніўня 1997 году кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Філарэт (Вахрамееў) асьвяціў у саборы копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У 2005 годзе побач з царквой паставілі помнік Афанасію Філіповічу.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак мае ў пляне кампазыцыю ў выглядзе цэнтрычнага крыжа: магутны кубападобны аб’ём узвышаецца на высокім філёнгавым цокалі з ружовага граніту і завяршаецца 5 купаламі-цыбулінамі, сярод якіх дамінуе вялікі 8-гранны барабан. Уваход вылучаецца кілепадобным пэрспэктыўным парталам, над якім ніша такой жа формы з выявай Сімяона Стоўпніка. Фасады праразаюцца вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам і філёнгавым парапэтам з трыкутнымі франтонамі.

Усярэдзіне сьветлавы барабан празь ветразі і 4 аркі абапіраецца на 4 магутныя пілёны. Прыдзелы, прытвор і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі. У залю шырокім аркавымі прасьветам раскрываюцца хоры. Інтэр’ер дэкаруецца трафарэтнай арнамэнтыкай. Апсыда вылучаецца шырокім аркавымі прасьветам і драўляным іканастасам. З бабінца вядуць сходы на хоры і званіцу[1]. У царкве захоўваюцца абразы «Аплакваньне Хрыста» (аўтар Л. Грушэўскі, 1800 год), «Мроя сьвятых Кірыка і Ўліты» і «Мроя сьвятой Людмілы» (абодва 1-й чвэрці XIX стагодзьдзя)[2].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 84
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 89.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000016