Помнік тысячагодзьдзя Берасьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Помнік тысячагодзьдзя Берасьця ўзьведзены ў 2009 року на скрыжаваньні вуліцаў Гогаля і Савецкай. Архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук. Агульная вышыня 15 мэтраў.

Помнік задуманы як мадэль места, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімер Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах мяшканцаў (летапісец, жаўнер, маці). Усе фігуры разьмешчаны пад покрывам анёла-ахоўніка.

У красавіку 2011 року быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім адлюстраваныя 6 гістарычных сюжэтаў: легенда пра заснаваньне Берасьця, будаўніцтва места, удзел берасьцейцаў у Грунвальдзкай бітве, выданьне берасьцейскай Бібліі, абарона Берасьцейскай крэпасьці ў 1941 року, засваеньне космасу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]