Перайсьці да зьместу

Гарнізонная царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′57.84″ пн. ш. 23°39′18.40″ у. д. / 52.0827333° пн. ш. 23.6551111° у. д. / 52.0827333; 23.6551111Каардынаты: 52°04′57.84″ пн. ш. 23°39′18.40″ у. д. / 52.0827333° пн. ш. 23.6551111° у. д. / 52.0827333; 23.6551111
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль Neo-Byzantine architecture in the Russian Empire[d]
Аўтар праекту David Grimm[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт forts.by
Сабор Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Гарнізонная саборная царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці, на месцы зруйнавага расейскімі ўладамі комплексу кляштару аўгустынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) дзеля расейскага вайсковага гарнізону ў Берасьці заклалі ў 1851 годзе. Будаваньне скончылі да канца 1850-х гадоў, але царква з прычыны сваёй вышыні не падыйшла да стратэгічных мэтаў крэпасьці, таму ў сярэдзіне 1860-х гадоў яе разабралі. У 1872 годзе царкву перабудавалі, але яе давялося таксама разабраць, бо з прычыны цяжару скляпеньняў, будынак даў расколіны ў многіх месцах.

У ліпені 1874 году паводле праекту акадэміка Расейскай акадэміі мастацтваў Д. Грыма пачалося будаваньне чарговай гарнізоннай царквы. Будаваньне вёў вайсковы інжынэр капітан Л. Іваноў. Храм будаваўся на сродкі, вылучаныя вайскова-інжынэрным ведамствам Расейскай імпэрыі. 21 жніўня 1877 году царкву ўрачыста асьвяцілі.

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі перадалі будынак гарнізоннай царквы рыма-каталікам. У 1928 годзе ў выніку перабудовы царкве надалі рысы зьнішчанага касьцёла аўгустынаў.

З 1939 году былая царква выкарыстоўвалася як гарнізонны клюб. У 1972 годзе будынак закансэрвавалі і ўлучылі ў мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой». У 1992 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату і надалі яму першасны выгляд на 1879 год.

Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-нэфавая базыліка, прыступкавая кампазыцыя якой перакрываецца цыліндрычнымі дахамі-бочкамі, з прычыны разьмяшчэньне на тэрыторыі фартыфікацыі атрымала прысадзісты характар. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, завершанага магутным, але нізкім паўсфэрычным купалам на 16-гранным барабане, і аб’ёму, да якога падоўжнай восьсю далучаецца паўкруглая апсыда. Галоўны фасад мае выгляд паўкруглай аркі: першы ярус вылучаецца аркавым уваходным парталам, другі — 5-пралётнай аркатурай, над якой разьмяшчаюцца гадзіньнік-куранты. Аналягічны разьвязак атрымалі тарцы бакавых прыдзелаў. Гарызантальную разьвітасьць архітэктурнай кампазыцыі падкрэсьліваюць 3- і 5-часткавыя разьмежаваныя калёнамі аконныя праёмы бакавых фасадаў. Вуглы дэкаруюцца калёнамі ў 3 ярусы. Дэкор масіўных аб’ёмаў узбагачаюць закамары, аркатура, крыжы-нішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках ды іншае.

Усярэдзіне нэфы разьмяжоўваюцца магутнымі аркадамі, перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі[1].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 27.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000005