Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
| |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Берасьце |
| Каардынаты | 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д.Каардынаты: 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д. |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак на мапе Беларусі Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў прадмесьці Песках. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі. Перад фасадам касьцёлу быў невялікі цьвінтар.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць]У 1623 годзе ў Берасьці збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар брыгітак.
У 1751 годзе завяршылася ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, які быў збудаваны коштам Ігната Леанарда Садоўскага — старосты Слонімскага. Храм у тым жа годзе асьвяціў Людвік Ігнаці Рыакур, дапаможны біскуп Луцкай дыяцэзіі, тытулярны біскуп Птолемаіды і афіцыял Берасьцейскі. Адначасна збудавалі мураваны кляштарны комплекс[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У яго будынках разьмясьцілася арыштанцкая рота. Пазьней касьцёл часткова зруйнавалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касьцёла і кляштару.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць]Касьцёл — авальны ў пляне аб’ём, завершаны 8-граннай вежай з купалам, да якога далучалася апсыда з бакавымі закрысьціямі і бабінец. Касьцёл быў крыты дахоўкай, купал на вежы быў зроблены з белай бляхі. Галоўны фасад упрыгожваўся вязкамі пілястраў і завяршаўся фігурным шчытом драўлянымі вазамі і статуямі.
Інтэр’ер аздабляла стукавая ляпніна і 11 разьбяных алтароў. У багата аздобленым разьбой галоўным алтары знаходзіўся абраз на палатне Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі. Па баках яго — два аздобленыя разьбой малыя алтары з драўлянымі абразамі сьв. Гертруды і Найсьвяцейшай Панны Марыі. Іншыя, багата аздобленыя разьбой, алтары, пасрэбраныя і пазалочаныя: сьв. Язэпа, сьв. Брыгіты, Маці Божай Мэсынскай, сьв. арханёла Міхала, Провіду Божага, сьв. Аўгустына. На трох калёнах у касьцёле зьмешчаны: укрыжаваньне Ісуса Хрыста, сьв. Ян Хрысьціцель і сьв. Пётра ў аковах, з трыма малымі алтарамі з драўлянымі мэнсамі для адпраўленьня сьвятой імшы. На чацьвёртай калёне — разьбяны драўляны амбон, памаляваны белым, а месцамі пазалочаны.Па цэнтры касьцёлу па абодвух баках быдлі драўляныя лавы. На хораў касьцёлу меўся малы арган (пазітыў).
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць]Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], які далучаўся да касьцёла і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Старая графіка
-
Абмеры, 1835 г.
-
Абмеры, 1835 г.
-
Абмеры, 1835 г.
-
Абмеры, 1835 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Старыя здымкі
-
1915—1918 гг.
-
Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.
-
1929 г.
-
1930-я гг.
-
1936 г.
-
да 1939 г.
-
верасень 1939 г.
-
верасень 1939 г.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1943 гг.
-
1943—1944 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Ярашэвіч А. Берасцейскі кляштар брыгітак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 92.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||