Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына лац. Navakuchnaŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1803 год |
Былая назва: | Кухенка, Кухнаўшчына |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254816036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′24″ пн. ш. 29°49′5″ у. д. / 51.70667° пн. ш. 29.81806° у. д.Каардынаты: 51°42′24″ пн. ш. 29°49′5″ у. д. / 51.70667° пн. ш. 29.81806° у. д. |
± Навакухнаўшчына |
Наваку́хнаўшчына[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска месьцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Каленкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомля; сёньня — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў разьмежаваньні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[a], Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 году, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгодзьдзяў прылегласьці Barborowszczyzny Кажушак, хвойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.
На 1909 год у ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні ў адным двары было 10 жыхароў[3].
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі безь вестак[5].
Пасьля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на мапах Навакухнаўшчынай[b]. Паводле перапісу 1959 году ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгасу імя XXII зьезду КПСС з цэнтрам у вёсцы Кажушкі[7].
Да 8 студзеня 1987 году вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавету, пасьля — у складзе Тульгавіцкага сельсавету[8].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тут выкарыстана копія гранічнага дакумэнту, перааформленая ў Мазыры 13 сьнежня 1809 г., імаверна, для А. фон Гольста, бо разьмежаваньне праводзілася, калі маёнткам валодаў Я. Сівэрс; засьведчана подпісам менскага віцэ-губэрнатара С. Бэнэволенскага.
- ^ У хвойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названая Кухнаўшчына[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 314
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 12. S. 24
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 101
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 501
- ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 249
- ^ Памяць. — С. 19
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 451
- ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.