Міхаіл Зімянін
Міхаіл Васільевіч Зімянін | |
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР | |
---|---|
12 чэрвеня 1953 — 25 чэрвеня 1953 | |
Папярэднік: | Мікалай Патолічаў |
Наступнік: | Мікалай Патолічаў |
Сакратар ЦК КПСС | |
1976 — 1987 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 (21) лістапада 1914 |
Памёр: |
1 траўня 1995 (80 гадоў) |
Партыя: | КПСС |
Дзеці: | Натальля, Уладзімер |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Міхаіл Васільевіч Зімя́нін (21 лістапада 1914, Віцебск - 3 траўня 1995, Масква) — савецкі партыйны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ у 1953 годзе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл Зімянін нарадзіўся 21 лістапада 1914 году ў Віцебску ў сям’і працоўнага. Пачаў працаваць у 1929 годзе працоўным паравознага дэпо. У 1934—1936 г.г. працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, а ў 1936—1938 г.г. служыў у Чырвонай Арміі. З 1938 году пачаў працаваць у Камсамоле. З 1939 году стаў сябрам ВКП(б) і ў гэтым жа годзе скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Адразу быў прызначаны сакратаром ЦК Камсамола Беларусі. У 1940—1946 г.г. займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Пад час Другой сусьветнай вайны займаўся стварэньнем камсамольскага падпольля і падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе, у якасьці сябры Паўночна-Заходняй апэратыўнай групы ЦК КП(б)Б быў закінуты на тэрыторыю БССР акупіраваную нямецкімі войскамі, дзе вёў працу па разьвіцьцю савецкага партызанскага руху[2].
У 1946 годзе быў прысьвечаны міністрам асьветы БССР[3]. З 1947 году стаў сакратаром, а потым другім сакратаром ЦК КПБ. З 1952 да 1956 і з 1966 году — сябра ЦК КПСС (у 1956—1966 г.г. — сябра Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).
У чэрвені 1953 году па прапанове Лаўрэнція Бэрыі быў прызначаны першым сакратаром ЦК КПБ, але пасьля арышту Бэрыі яго пераводзяць у цэнтральны апарат МЗС СССР. У 1956—1958 г.г. быў паслом СССР ў Віетнаме, з 1960 да 1965 году ў Чэхаславаччыне. У 1965 годзе стаў намесьнікам міністра замежных справаў СССР, але хутка быў пераведзены на пасаду галоўнага рэдактара газэты «Праўда», на якой працаваў да 1976 году.
З 1966 да 1976 году Зімянін быў кіраўніком праўленьня Саюзу пісьменьнікаў СССР. 5 сакавіка 1976 году стаў сакратаром ЦК КПСС і разам з М. Суславым займаўся ідэалягічнымі пытаньнямі, а таксама навукай, адукацыяй і культурай у СМІ.
У кастрычніку 1980 году прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаваньні П. Машэрава.
З 1987 году на пэнсіі.
Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Дачка — Натальля, расейскі музычны крытык. Сын — Уладзімер, расейскі дыплямат.
Папярэднік Мікалай Патолічаў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 12 чэрвеня 1953—25 чэрвеня 1953 |
Наступнік Мікалай Патолічаў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Зимянин Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ //Людзі асобага складу (В. І. Казлоў) працяг — XVII (Ніжынская падпольная арганізацыя)
- ^ [1] //Звесткі аб органах улады БССР
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-012-2
- Міхаіл Зімянін: «Заўсёды стараўся сумленна служыць Радзіме» // Газета «Звязда»
|
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 1 траўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Першыя сакратары ЦК КП БССР
- Палітыкі БССР
- Савецкія палітыкі
- Сябры ЦК КПБ
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках