Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | Мінфін РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Савецкая, д. 7 |
Міністар | Юры Селівёрстаў |
Першы намесьнік | Зьміцер Кійко |
Намесьнікі | Уладзіслаў Татарыновіч, Вольга Тарасевіч, Алена Печань[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» |
Бюджэт | 278 млрд рублёў[2] (2009 год; 99,2 млн $[3]) |
Сайт | minfin.gov.by |
Міністэ́рства фіна́нсаў Рэспу́блікі Белару́сь (Мінфін Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністар фінансаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра — Радаю міністраў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтральны апарат — 9 галоўных управаў, 2 дэпартамэнты, 9 управаў, па адной інспэкцыі, скарбніцы ды групе, а таксама адзін аддзел[1];
- 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску;
- Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтар Мінфіну РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Менская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
- Навучальныя ўстановы — Менскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіну[4].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- парадкаваньне, кіраваньне ды ўзгадненьне фінансавай дзейнасьці ведамстваў ураду;
- выкарыстаньне скарбу для павышэньня выніковасьці вытворчасьці ды дзяржаўных прыбыткаў;
- распрацоўка прапановаў аб пазычаньні;
- павышэньне выніковасьці падаткаабкладаньня ды выкананьня дзяржаўнага каштарысу;
- прыцягненьне, выкарыстаньне й пагашэньне вонкавых дзяржаўных пазыкаў;
- нагляд за захаваньнем зацікаўленасьцяў дзяржаўнага скарбу;
- парадкаваньне гандлю каштоўнымі мэталамі й камянямі ды стварэньне іх запасу;
- парадкаваньне распрацоўкі й вытворчасьці бясьпечных папераў;
- нагляд за страхаваньнем;
- ліцэнзаваньне й нагляд за выкананьнем выдадзеных дазволаў;
- парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці;
- парадкаваньне й нагляд за выкананьнем заканадаўства аб аўдыце;
- нагляд за выпускам, абаротам ды пагашэньнем каштоўных папераў.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- атрыманьне на свой запыт ад установаў зьвестак аб выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананьні абавязкаў перад дзяржаваю;
- атрыманьне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску зводы мясцовых каштарысаў ды справаздачы аб іх выкананьні;
- прыпыненьне выдаткоўваньня дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстаньні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэньні або атрымалі іх незаконна;
- выдача пазыкаў паводле дзяржаўнага каштарысу ды ўкладаньне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ды гаспадарчую дзейнасьць;
- выдача на запыт выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску пазыкаў на выкананьне мясцовых каштарысаў, абумоўленых іх пагашэньнем да канца справаздачнага году;
- пакрыцьцё стратаў зводных каштарысаў вобласьцяў ды Менску пры зьмяншэньні прыбыткаў або павелічэньні выдаткаў мясцовых каштарысаў;
- спагнаньне са зводных каштарысаў вобласьцяў ды Менску сродкаў у дзяржаўны каштарыс пры ўхваленьні Радамі дэпутатаў пастановаў, што зьмяншаюць прыбыткі або павялічваюць выдаткі дзяржаўнага каштарысу;
- спагнаньне незаконна атрыманых або не па прызначэньні скарыстаных сродкаў каштарысу, а таксама запазычанасьцяў ды адсоткаў па каштарысных пазыках;
- выдаткоўваньне сродкаў да ўхваленьня закона аб рэспубліканскім каштарысе на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
- выпатрабаваньне дадзеных аб прыбытках ды выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў ды сродкаў ад прыбытковай дзейнасьці бюджэтных установаў;
- выдача банкам загадаў аб прыпыненьні разьлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэньні імі заканадаўства;
- праверка выкарыстаньня дзяржаўных сродкаў[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кіраўніцтва Міністэрства фінансаў. Міністэрства фінансаў РБ. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 26 жніўня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 26 жніўня 2010 г.
- ^ Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству фінансаў (рас.). Міністэрства фінансаў РБ. Праверана 26 жніўня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1585 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 26 жніўня 2010 г.