Перайсьці да зьместу

Максім Ермаловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Ермаловіч
лац. Maksim Jermałovič
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
1 жніўня 2022  23 студзеня 2024
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Зьміцер Круты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі
20 ліпеня 2020  29 ліпеня 2022
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Міністар фінансаў Беларусі
31 жніўня 2018  3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімер Амарын
Наступнік Юры Селівёрстаў
2014  31 жніўня 2018
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 чэрвеня 1977 (48 гадоў)
Лепель
Адукацыя

Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (нар. 26 чэрвеня 1977 году, Лепель, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь (2018—2020).

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспэктарам інспэкцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камітэту па Фрунзэнскім раёне Менску.

Ад ліпеня 1999 году па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўленьня аналізу і плянаваньня даходаў бюджэту, намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка аддзелу плянаваньня і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўленьня падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўленьня бюджэтнай палітыкі. У 2011—2014 гадах — намесьнік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 да 2018 году працаваў першым намесьнікам міністра фінансаў.

31 жніўня прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1][2].

20 ліпеня 2020 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірляндыі па сумяшчальніцтвеу[3].

29 ліпеня 2022 году ўлады адклікалі яго з Вялікабрытаніі і заявілі «аб паніжэньні ўзроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва нашай краіны ў Лёндане да Часовага паверанага ў справах».

1 жніўня 2022 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[4].

23 студзеня 2024 году вызвалены з пасады намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ў сувязі з тым, што зойме пасаду члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляваньні Эўразійскай эканамічнай камісіі.

Сацыяльныя сеткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ермаловіч — адзін зь нямногіх міністраў, хто вёў уліковыя запісы ў сацыяльных сетках[5].