Перайсьці да зьместу

Мінэсота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінэсота
Сьцяг Мінэсоты
Сьцяг Мінэсоты
Штат Мінэсота на мапе ЗША
Мянушка «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў»
Сталіца Сэнт-Пол
Найбуйнейшы горад Мінэапаліс
Плошча
12-я па ЗША
- агулам 225 181 км²
- % вады 8,4
- шырата 43°30' пн. ш. па 49°23,8' пн. ш.
- даўгата 89°29' з. д. па 97°14' з. д.
Насельніцтва
21-е па ЗША
- агулам 5 266 214 (2009)
- шчыльнасьць 25,21/км²
Дата заснаваньня 11 траўня 1858 (32-ы)
Губэрнатар Марк Дэйтан
Часавы пас UTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Мінэсо́та (па-ангельску: Minnesota) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, адзін з так званых штатаў паўночна-заходняга цэнтру. Насельніцтва — 4,919 млн чалавек (21-е месца ў ЗША, зьвесткі 2000 году). Сталіца — Сэнт-Пол. Найвялікшы горад — Мінэапаліс. Іншыя буйныя гарады: Блюмінгтон, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.

Афіцыйныя мянушкі — «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў», «Зямля 10 000 азёраў», «Штат хлеба з алеем» (North Star State, Gopher State, Land of 10,000 Lakes, Bread and Butter State).

Геаграфія і клімат

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Мінэсоты складае 225,365 тыс. км² (12-е месца сярод штатаў), зь іх 8,4% прыходзіцца на водную паверхню. На поўначы і паўночным усходзе Мінэсота мяжуе з канадзкімі правінцыямі Манітоба і Антарыё, ад якіх штат месцамі аддзелены азёрамі Лясное, Верхняе і іншымі, а таксама рэкамі Рэйні і Піджын. На ўсходзе Мінэсота мяжуе зь Вісконсінам, на поўдні — з Аёвай, на захадзе — з Паўднёвай Дакотай і Паўночнай Дакотай.

Паўночная частка Мінэсоты разьмешчаная на крышталічным Ляўрэнтыйскім шчыце, з выхадамі якога зьвязаныя скалістыя грады і глыбокія азёры (усяго каля 15 тыс. азёраў). На паўночным захадзе і захадзе — прэрыі. Цэнтральная і паўднёвая часткі Мінэсоты ляжаць на плоскай раўніне. Каля траціны тэрыторыі пакрыта лясамі. Вільготны ўмераны кантынэнтальны клімат. На тэрыторыі Мінэсоты находзіцца больш за 10 000 азёраў, што знайшло адлюстраваньне ў адной з афіцыйных мянушак штату.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]