Перайсьці да зьместу

Лавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лавы з боку Валокаў Полацкіх. Ч. Манюшка, 1849 г.

Лавы, Лаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная паміж Зыбіцкай вуліцай і ракой Сьвіслаччу.

Аэрафотаздымак, 1941 г.
Лаўскі мост. Ф. Рушчыц, 1895 г.
Панарама, 1912 г.

Адметнасьць гэтай мясцовасьці была ў тым, што тут канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Побач на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (зь сярэдзіны 1960-х гадоў не існуе, месьціўся насупраць выстаўнога павільёну «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы, 27[1]), на якім зьбіралася меская галота ў пошуках якой-небудзь працы.

Гэты раён Менску найбольш пакутаваў у час вясновых разьліваў Сьвіслачы і Нямігі. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Сьвіслачы тамака, дзе цяпер сквэр імя Янкі Купалы[2].

Абмеры будынка на Зыбіцкай

У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую частку места[3]. Асноўнай вуліцай прадмесьця была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (Максіма Багдановіча) да Ягораўскага (Янкі Купалы) моста[4].

  • Рог Плябанскай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На мескім пляцы каля Лаўскага моста здавён вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з вакольных маёнткаў і вёсак. Зь цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Мескія ўлады, каб неяк выйсьці з становішча, купілі прылеглыя пляцы ў дзьвюх прыватных асобаў, а потым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з катэдральным саборам Маскоўскага патрыярхату, пакуль той у 1896 годзе не прадаў месту кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Менску канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарану «Журавінка» (Янкі Купалы, 25)[5].

Гістарычныя пляны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. С. 110.
  2. ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6. С. 222.
  3. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  4. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 305.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]