Абмеркаваньне:Лавы
Выгляд
Можа ёсьць якая-небудзь інфармацыя наконт часавых межаў існаваньня прадмесьця? Цікава, але знайсьці гэтых зьвестак у мяне пакуль не атрымалася. —zedlik 22:17, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Паводле маіх назіраньняў, у літаратуры гістарычныя раёны звычайна разглядаюцца па-за часавай прасторай, то бок без дакладнага пачатку і акрэсьленага канца існаваньня. Яшчэ адна хіба ў тым, што звычайна прадмесьці разглядаюцца ў гістарычным пэрыядзе да 1917 року (Шыбека, Сацукевіч), хаця многія зь іх захоўвалі свае народныя і нават афіцыйныя назвы ажно да самага ваеннага ліхалецьця. Ды й нават зараз, узяць тую ж Камароўку, Залатую Горку або Грушаўку — у гутарках зь недасьведчанымі ў гісторыі Менску людзьмі даволі часта можна пачуць гэтыя даўнія назвы. --Казімер Ляхновіч 22:50, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Так, сапраўды, назвы і цяпер там-сям праскокваюць. Тады зразумела, дзякуй! —zedlik 23:03, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Лавы»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Лавы.