Кубак Даніі па футболе
Выгляд
Кубак Даніі па футболе | |
Заснаваны | 1955 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 108 |
Дзейны чэмпіён | Брэнбю — 7-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Оргус (9 тытулаў) |
Вэб-сайт | DBU Pokalen |
Сэзон 2018—2019 гадоў |
Кубак Даніі па футболе (па-дацку: DBUs Landspokalturnering for herrer) — спаборніцтва, якое штогод праводзіцца Дацкім футбольным зьвязам сярод футбольных клюбаў Даніі. Упершыню праведзены ў 1955 годзе. Напрацягу сваёй гісторыі спаборніцтва мела шмат назваў паводле спонсараў, як то ад 1990 да 1996 году меў назву «Кубак Giro», ад 1997 да 1999 — «Кубак Compaq», ад 2000 да 2004 — «Кубак DONG», да 2005 — «Кубак Ekstra Bladet» (паводле назвы спонсараў).
Пераможца гэтага турніру бярэ ўдзел у турніры Лігі Эўропы УЭФА на наступны год. Дзейным пераможцам кубка зьяўляецца клюб «Брэнбю».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак Даніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў