Камянецкая вежа
Помнік абарончай архітэктуры | |
Камянецкая вежа
Камянецкі стоўп | |
Камянецкая вежа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Камянец |
Каардынаты | 52°24′17.15″ пн. ш. 23°49′10.28″ у. д. / 52.4047639° пн. ш. 23.8195222° у. д.Каардынаты: 52°24′17.15″ пн. ш. 23°49′10.28″ у. д. / 52.4047639° пн. ш. 23.8195222° у. д. |
Тып будынка | Данжон |
Архітэктурны стыль | раманскі з элемэнтамі готыкі |
Заснавальнік | Алекса |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Камянецкая вежа | |
Камянецкая вежа на Вікісховішчы |
Камяне́цкая ве́жа, мясцовае Камяне́цкі сто́ўп (памылковая назва — Бе́лая ве́жа) — помнік архітэктуры XIII стагодзьдзя ў Камянцы, захаваная частка Камянецкага замка. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Лясной[a]. Твор архітэктуры раманскага стылю з элемэнтамі раньняй готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Камянецкая вежа — найбольшая вышынёй (каля 31 мэтра) і ступеньню захаванасьці фартыфікацыя падобнага кшталту. На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Наваградку і Тураве, аднак зь іх часткова захавалася толькі Наваградзкая.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра ўзьвядзеньне Камянецкай вежы датуецца 1276 годам. Галіцка-Валынскі летапіс захаваў аповед пра заснаваньне Камянцу валынскім князем Уладзімерам Васількавічам:
И потом вложил Бог благую мысль в сердце князю Владимиру, задумался он, чтобы где-нибудь за Берестьем поставить город | ||
На загад валынскага князя Ўладзімера Васількавіча дзеля будаваньня новага гораду быў пасланы «градаруб» Алекса. З дапамогай мясцовага насельніцтва ў Камянцы збудавалі «столп камен высотою 17 саженей. Подобен удивлению всем зрящим на него».
Дакладная дата будаваньня невядомая. На падставе Іпацьеўскага летапісу лічыцца, што вежу збудавалі ў 1276—1288 гадох[1].
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIV ст. вежа шмат разоў вытрымала набегі крыжакоў. У 1382 годзе Камянец захапіў польскі князь Януш Мазавецкі. Толькі праз год, па тыднёвай аблозе, замак вярнуў назад вялікі князь Ягайла. У час доўгай звады паміж Ягайлам і Вітаўтам, у 1390 годзе, Ягайлу зноў давялося браць Камянец штурмам.
У пачатку XVI ст. падарожнік і дыплямат Жыгімонт Гербэрштайн зазначыў у сваіх дарожных нататках: «Камянец — места з мураванай вежай у драўляным замку».
У XVII ст. каля муроў Камянецкага замка разгортваліся бязьлітасныя баі паміж войскамі Рэчы Паспалітай, Швэцыі і Маскоўскай дзяржавы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За панаваньнем Расейскай імпэрыі ў 1822 годзе вежу спрабавалі разабраць на цэглу — як і іншыя помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага — але не змаглі: зьвязка і вапнавая цэгла так зацьвярдзелі за стагодзьдзі, што ўвесь стоўп нібы ператварыўся ў адзін вялікі камень.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 1950-х гадоў вежу ўпершыню пабялілі (тады ж зьявілася памылковая назва Белая вежа), а падлогу выбрукавалі каменем. У 1960 годзе ў вежы разьмясьцілася філія Берасьцейскага абласнога музэю.
У 1968—1973 і 1996—2003 гадох на помніку праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак быў закрытай абарончай сыстэмай і займаў пляцоўку на насыпаным узгорку на беразе ракі, з боку якой да фартыфікацыі падступала балоцістая нізіна. Як і многія эўрапейскія замкі, ён меў вялікую круглую вежу, абароненую з трох бакоў ровам, і прылеглы двор, поўнасьцю разбураны ў 1903 годзе. Такі тып motte-and-bailey замка зьявіўся ў X—XI стагодзьдзях паміж рэкамі Райнам і Луарай і паступова пашырыўся на большасьць краінаў заходняй Эўропы, а таксама на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Вежа з чырвонай цэглы з службовымі і жылымі пакоямі на 5 паверхах усярэдзіне была галоўнай вежай замка, што было пашыранай зьявай у Францыі і Ангельшчыне да XVI ст. Вежа мае вышыню 30 м, сьцены таўшчынёю 2,5 м, і страху з нахілам.
Драўляны замак ужо да першай паловы XVII ст. ня меў буйных фартыфікацыяў. Інвэнтар 1635 году паказвае, што замак меў браму з параднай заляй, аточанай галерэяй. Цэнтар дзядзінца займаў дом зь сенцамі, сталоўкай, жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі. Каля яго стаяў дом на дзьве хаты зь сенцамі, сьвіран, піўніца, кухня, за валам — сьпіхлер і бровар. У 1728 годзе замак прыйшоў у заняпад: заля над брамаю пераўтварылася ў сьвіран, а на месцы сядзібнага дому паставілі фальваркавыя пабудовы. У сярэдзіне XVIII ст. замак зноў рэканструявалі: над брамаю збудавалі альтанку з кружганкам, на дзядзінцы — драўляны палац пад драніцавым дахам і трыма вежкамі на верхнім паверсе. Да 1821 году замак цалкам прыйшоў у заняпад.
Вежа цалкам цагляная, што робіць яе ўнікальнай. Цагляныя канструкцыі былі рэдкасьцю ў гэтай частцы Эўропы да канца Сярэднявечча, бо вытворчасьць цэглы была дарагой у тыя дні. Да XVI ст. пераважна каменны мур выкарыстоўваўся дзеля фартыфікацыяў, сакральных будынкаў і манастыроў, толькі некаторыя часткі інтэр’еру рабіліся з цэглы. У вежы прасочваецца ўплыў заходняй Эўропы, дзе цагляны мур шырока ўжываўся ў канцы XIII — пачатку XIV ст.
Непадобна да вузкіх байніцаў на ніжніх паверхах, вялікія сьпічастыя вокны і нішы на верхнім паверсе ёсьць выдатным прыкладам раньняй готыкі на Беларусі. Праёмы вокнаў і нішаў былі атынкованымі і пабеленымі. Вокны былі спраектаванымі такім чынам, каб не дапусьціць трапляньня сьвятла ў пакоі, дзе жыла шляхта падчас аблогі. Шкляныя вокны былі яшчэ адным атрыбутам гатычнай архітэктуры. З усяго відаць, рэзыдэнты хацелі стварыць хатнія ўмовы ў галоўнай вежы. Верхняя частка вежы была мела зубцы і ўзор паверхні накшталт цаглянай кладкі.
Частку цэглы экстэр’еру пашкодзілі ці разабралі мясцовыя жыхары, але яе аднавілі ў 1903 годзе, калі археалягічныя дасьледаваньні мелі месца вакол вежы. Спатрэбілася 10 тысячаў цаглінаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1850 г.
-
Н. Орда, 20 красавіка 1876 г.
-
A. Kühlewein, 1876 г.
-
Н. Орда, 20 красавіка 1876 г.
-
Паводле Н. Орды, 1877—1883 г.
-
1882 г.
-
1885 г.
-
І. Харытон, 1930-я гг.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1898 г.
-
1898 г.
-
1899 г.
-
1903 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1916—1917 гг.
-
1916—1917 гг.
-
1924 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1928 г.
-
1930 г.
-
1932 г.
-
1934 г.
-
1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1937 г.
-
верасень 1938 г.
-
1939 г.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Фрагмэнт
-
Уваход
-
Усходы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 3А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|