Перайсьці да зьместу

Музэй партызанскай славы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Музэ́й партыза́нскай сла́вы ці Мэмарыя́льны ко́мплекс «Хаваншчына» — музэй, створаны ў 1971 г. ва ўрочышчы Хаваншчына (за 3 км. на поўдзень ад в. Корачын) Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Філія Берасьцейскага краязнаўчага музэю.

Тут у 1943—1944 гг. у Другой сусьветнай вайне базаваліся Берасьцейскі падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Берасьцейскага партызанскага злучэньня, і друкарня падпольнай газэты «Зара».

У музэі 960 адзінак асноўнага фонду (1999 г.). Уключае 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «Лясную школу». У доміках экспанаты пра дзейнасьць падпольных абкамаў, штабу партызанскага злучэньня, барацьбу моладзі супраць нямецкіх акупацыйных улад, работу рэдакцыі газэты, партызанскага шпіталя і інш.

  • Музей партызанскай славы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12—13.