Перайсьці да зьместу

Дубна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубна
лац. Dubna
укр. Дубно
Замак князёў Астроскіх
Замак князёў Астроскіх
Герб Дубна Сьцяг Дубна
Першыя згадкі: 1100
Магдэбурскае права: 6 чэрвеня 1498
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубенскі
Плошча: 27 км²
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
колькасьць: 39 146 чал.
шчыльнасьць: 1449,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3656
Паштовыя індэксы: 35600—35608
КОАТУУ: 5610300000
Нумарны знак: BK
Геаграфічныя каардынаты: 50°23′35″ пн. ш. 25°44′6″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д. / 50.39306; 25.735Каардынаты: 50°23′35″ пн. ш. 25°44′6″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д. / 50.39306; 25.735
Дубна на мапе Ўкраіны
Дубна
Дубна
Дубна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Дубенская меская рада

Дубна (па-ўкраінску: Дубно) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Ікве. Адміністрацыйны цэнтар Дубенскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 39 146 чал. Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.

  • 1860 год — 6057 чал., у тым ліку шляхты 433, духоўнага званьня 86, ганаровых грамадзянаў 14, купцоў 452, сялянаў 303, вайскоўцаў 975, іншаземцаў 10, іншых 26.[2]
  • 1970 год — 25 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 42,1 тыс. чал.[4]
  • 2001 год — 39 146 чал.

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці. Працуюць ліцейна-мэханічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.

  • Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
  • Касьцёл бэрнардынаў (XVII ст.)
  • Касьцёл Сьв. Яна Непамука (XIX ст.)
  • Кляштар кармэлітак (XVIII ст.)
  • Луцкая брама (XVI ст.)
  • Сынагога (XVI—XVII стагодзьдзі)
  • Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
  • Царква Ств. Георгія (XVIII ст.)
  • Царква Сьв. Ільлі (пач. XX ст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (XVIII ст.)
  • У аповесьці М. Гогаля «Тарас Бульба» пад сьценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.
  1. ^ а б в г Валерый Грынявецкі. Дубна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 606
  2. ^ Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 197
  3. ^ Дубно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Дубно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў