Джулія Робэртс
Джулія Робэртс | |
па-ангельску: Julia Fiona Roberts | |
Дата нараджэньня | 28 кастрычніка 1967[1][2][3][…] (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, кінаакторка, кінапрадусарка, мадэлька, тэатральная акторка, акторка агучваньня, акторка |
Бацька | Ўолтэр Грэйдзі Робэртс[d][6] |
Маці | Бэці Лоў Брэдэмус[d] |
Дзеці | Гэзэл Патрысія Модэр[d], Фінэй Ўолтэр Модэр[d] і Гэнры Дэніел Модэр[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000210 |
Джу́лія Фіёна Робэртс (па-ангельску: Julia Fiona Roberts; нарадзілася 28 кастрычніка 1967 году) — амэрыканская акторка і прадусарка. Ляўрэатка трох прэміяў «Залаты Глёбус». Яна таксама была намінаваная чатыры разы на прэмію «Оскар», але атрымала прэстыжную прэмію за найлепшую жаночую ролю толькі аднойчы за выступ у фільме «Эрын Брокавіч» (2000). Робэртс была адной з самых высокааплатных акторак у сьвеце на працягу большай часткі 1990-х[7] і ў першай палове 2000-х гадох[8]. Ейны ганарар за здымкі ў кінастужцы «Красуня» (1990) склаў 300 тысячаў даляраў[9], у 2003 годзе ёй выплацілі беспрэцэдэнтныя 25 мільёнаў даляраў за ролю ў фільме «Ўсьмешка Моны Лізы» (2003). Агулам фільмы зь яе ўдзелам прынесьлі стваральнікам больш за 2,8 мільярдаў даляраў, што робіць яе адной з самых прыбытковых акторак у сьвеце[10].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Робэртс зарэкамэндавала сябе як вядучая акторка ў Галівудзе пасьля выкананьня галоўнай ролі ў рамантычнай камэдыі «Красуня» (1990), які зарабіў па ўсім сьвеце 464 мільёны даляраў. Цікава, што на гэтую ролю плянаваліся іншыя акторкі, як то Мішэль Пфайфэр, Молі Рынгўолд, Мэг Раян, Джэніфэр Джэйсан Лі, Кэрэн Элен. Аднак, усе яны адмовіліся ў здымках па розных чыньнікаў[11]. Сярод найбольш пасьпяховых ейных фільмаў ёсьць «Містычная піцца» (1988), «Сталёвыя магноліі» (1989), «У ложку з ворагам» (1991), «Справа пэліканаў» (1993), «Вясельле майго найлепшага сябра» (1997), «Нотынг-Гіл» (1999), «Зьбеглая нявеста» (1999), «Эрын Брокавіч» (2000), «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Ўілсана» (2007), «Дзень сьвятога Валянціна» (2010), «Ясі, маліся, кахай» (2010), «Грашовы монстар» (2016) і «Цуд» (2017). Робэртс была намінаваная на прэмію «Эмі» за найлепшую акторку другога пляну ў міні-сэрыяле альбо ў фільме за выступ у тэлевізійным фільме HBO «Нармалёвае сэрца» (2014). У 2018 годзе яна зьнялася ў сэрыяле псыхалягічнай накіраванасьці «Вяртаньне дадому».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Julia Roberts // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Julia Roberts // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Julia Roberts // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119077744 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ «Julia Roberts first actress on Hollywood Reporter power list». The Guardian.
- ^ «Nicole Kidman Tops the Hollywood Reporter's Annual Actress Salary List». The Hollywood Reporter.
- ^ «Julia Roberts». Nash Information Services, LLC.
- ^ «People Index». Box Office Mojo.
- ^ «Pretty Woman: 20th anniversary re-release». Total Film.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джулія Робэртс (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Акторкі ЗША