Герб Турэччыны
Выгляд
У рэспублікі Турэччына няма афіцыйнага гербу. Замест гэтага тамака існуе эмблема, якая выкарыстоўваецца шматлікімі ўрадавымі ўстановамі. Эмблема — чырвоны авал, які ўтрымоўвае вэртыкальна арыентаваны паўмесяц і зорку ад турэцкага сьцягу, акружанага афіцыйным назвам краіны на турэцкай мове. Сымбаль на вокладцы турэцкіх пашпартоў — проста зорка і паўмесяц.
У 1925 Міністэрства асьветы (Maarif Vekili, цяпер Eğitim Bakanl ığı) праводзіла конкурс па выбары нацыянальнага гербу. Пераможцам быў праект жывапісца Намтка Ісмаіла Бэя. Аднак выбар ня быў ухвалены як афіцыйны герб. Гэты герб утрымоўваў вэртыкальны паўмесяц, зорку і ваўка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Турэччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў