Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)
Беластоцкая вобласьць | |
Белостокская область | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Беласток |
Дата ўтварэньня | 9 ліпеня 1807 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Адміністрацыйны падзел у 1807—1842 роках | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Беласто́цкая во́бласьць (па-расейску: Белостокская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскай імпэрыі, якая існавала ў 1807—1842.
Вобласьць утвораная з часткі былога Беластоцкага дэпартамэнту Новай Усходняй Прусіі, далучанай да Расейскай імпэрыі паводле Тыльзіцкай дамовы. Вобласьць склалі былыя прускія паветы: Бельскі, Беластоцкі і Дарагічынскі цалкам, Сураскі, Дубровенскі і Бебжанскі часткова. Расейскія ўлады падзялілі новую адміністрацыйную адзінку на 4 паветы: Беластоцкі, Бельскі, Дарагічынскі і Сакольскі. Вобласьць з правамі губэрні існавала да 1842 року, пасьля быў ліквідаваны, ягоная тэрыторыя далучаная да Гарадзенскай губэрні.
У вобласьці было 29 местаў:
- 8 у Беластоцкім павеце: Беласток, Хорашч, Гонядзь, Гарадок, Кнышын, Сураж, Трцяны і Заблудаў
- 6 у Бельскім павеце: Бельск, Боцькі, Бранск, Кляшчэлі, Нараў і Орля.
- 5 у Дарагічынскім павеце: Цеханавец[a], Дарагічын[b], Мельнік, Няміраў і Сямяцічы
- 10 у Сакольскім павеце: Дуброва, Янаў, Карыцін, Кузьніца, Новы Двор, Адэльск, Сідра, Саколка, Сухаволя і Васількаў
Раней памылкова залічваныя ў склад вобласьці Белавежа, Крынкі, Мілейчыцы, Нараўка і Ялоўка ўжо ад трэцяга падзелу належалі да Гарадзенскай губэрні (у 1795—1801 — Слонімская).
Ад 1819 Беластоцкая вобласьць знаходзілася пад непасрэдным кіраваньнем вялікага князя Канстанціна[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wacław Tokarz. Wojna polsko-rosyjska 1830 i 1831. — Warszawa: 1993. — С. 55—56.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Толькі левабярэжная частка; правабярэжны Цеханавец знаходзіўся ў Царстве Польскім як асобнае места
- ^ Толькі правабярэжная частка; левабярэжны Дарагічын знаходзіўся ў Царстве Польскім як асобнае места