Беларускі мэталюргічны завод
Беларускі мэталюргічны завод | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Надзейнае зьвяно ў Вашым бізнэсе |
Заснаваная | 15 кастрычніка 1984 (40 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Жлобін, Гомельская вобласьць, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Анатоль Савянок, Сяргей Баршчоў |
Галіна | Мэталюргія |
Прадукцыя | Сталь, чыгун, фэрасплаў |
Абарачэньне | ▼13 140 млрд рублёў[1] (2013; $1465 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-86,9 млрд руб ($-9,68 млн) |
Чысты прыбытак | ▼-86,6 млрд руб ($-9,65 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 11 302 (2013) |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | Кобрынскі інструмэнтальны завод, Магілёўскі мэталюргічны завод, Менскі падшыпнікавы завод, Рэчыцкі метызны завод, «Белколермэт», Завод «Легмаш» (Віцебск), «Палесьсеэлектрамаш» (Лунінец) |
Беларускі мэталюргічны завод (БМЗ) — мэталаапрацоўчае прадпрыемства Жлобіну, заснаванае ў 1984 годзе. Яго будаўніцтва пачалі ў 1982 годзе. У 1984 г. пусьцілі 1-ую чаргу (электрасталеплавільны і гатункапракатны цэхі). У 1987 г. — 2-ую чаргу (комплекс мэталакорду), у 1991 г. — 3-юю чаргу. Працуе на мэталаломе. У 1994 г. вырабляў мэталакорд для шынаў і пасаў (17,2 тыс. т), сталёвы дрот (9,9 тыс. т), гарачакатаную сталь (711 тыс. т) і сталёвую катанку, сталёвы пракат (656 тыс. т), сталёвы вугалок, швэлер і ўшчыльнікавыя мэталічныя накрыўкі. На 1996 г. дзейнічалі 15 цэхаў. Ажыцьцяўлялася супраца зь нямецкімі вытворцамі ліставой сталі «Круп» (Эсэн, Дусэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) і «Хет»[3]. У 2008 годзе завод выпусьціў 45 тыс. тонаў (35%) дроту са 130 тыс. тонаў сусьветнай вытворчасьці. За 2010 год на заводзе вырабілі 2530 тыс. т сталі, звыш 2 млн т пракату, 100 тыс. т трубаў і 94 тыс. т мэталакорду[4]. На 2011 г. завод меў 8 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 6 краінах сьвету: у Аўстрыі (Лінц, зямля Верхняя Аўстрыя), ЗША (Маямі, штат Флорыда), Кітаі (Шанхай), Летуве (Шаўлі), Нямеччыне (Бэрлін) і Расеі (Масква і Санкт-Пецярбург). У 2013 г. звыш 80% вырабаў паставілі за мяжу[5]. Збыт у Расею дасягнуў каля $1 млрд, што склала прыблізна 15% валютнай выручкі Беларусі[6].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[7]. У жніўні 2023 года БМЗ патрапіў пад санкцыі ЭЗ[8]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[9], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[10]. Таксама са жніўня 2023 году БМЗ, генэральны дырэктар заводу Дзьмітры Корчык ды зьвязаная з заводам кампанія BEL-KAP-STEEL знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЗША[11].
Напрыканцы 2023 году выйшла некалькі журналісцкіх расьсьледаваньняў пра абыход санкцый ЭЗ ды ЗША супраць БМЗ[12][13][14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2013 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Праверана 31 сьнежня 2014 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 26 сьнежня 2014 г.
- ^ С.А. Казак-Антаневіч. Беларускі мэталюргічны завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 447. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
- ^ Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Пляны вялікія. Пастараемся іх выканаць // Зьвязда : газэта. — 28 траўня 2011. — № 98 (26971). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Валер Сідорчык. Беларускі мэталюргічны завод адкрыў офіс у Дубаі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 лістапада 2014 г. Праверана 31 сьнежня 2014 г.
- ^ Беларускі мэталюргічны завод наросьціць пастаўкі прадукцыі ў Расею // Белтэлерадыёкампанія, 20 сакавіка 2014 г. Праверана 31 сьнежня 2014 г.
- ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
- ^ ЕС увёў новыя санкцыі супраць лукашэнкаўскай Беларусі. Што і хто ў новым пакеце? (бел.) Новы час
- ^ Ukraine: Switzerland implements new sanctions against Belarus (анг.) Федэральная рада Швайцарыі(uk)
- ^ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine (анг.) Рада Эўрапейскага Зьвязу(be)
- ^ США ввели санкции против «Белавиа» и Минского завода гражданской авиации (рас.) The Moscow Times(ru)
- ^ БМЗ гандлюе з ААЭ і Турцыяй, а абыходзіць санкцыі праз літоўскую кампанію Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ^ Як прыватны бізнес зарабляе на імпарце з Беларускага металургічнага заводу Белсат
- ^ Флагшток установил, как подсанкционная беларусская сталь может попадать в ЕС (рас.) Флагшток
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гандлёвая пляцоўка БМЗ (рас.)
- Фота-галерэя БМЗ(недаступная спасылка) (рас.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |