Перайсьці да зьместу

Стопак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сплаў»)

Сто́пак[1] , стоп[2] (сплаў) — макраскапічна аднастайная сумесь двух або больш хімічных элемэнтаў зь перавагай мэталёвых кампанэнтаў. Асноўнай або адзінай фазай стопку, як правіла, зьяўляецца цьвёрдая рошчына легавальных элемэнтаў у мэтале, якая зьяўляецца асновай стопку.

Стопкі маюць мэталёвыя ўласьцівасьці, напрыклад: мэталёвы бляск, высокія электраправоднасьць і цеплаправоднасьць. Часам кампанэнтамі стопку могуць быць ня толькі хімічныя элемэнты, але і хімічныя злучэньні, якія валодаюць мэталёвымі ўласьцівасьцямі. Напрыклад, асноўнымі кампанэнтамі цвёрдых стопкаў зьяўляюцца карбіды вальфраму або тытану. Макраскапічныя ўласьцівасьці стопкаў заўжды адрозьніваюцца ад уласьцівасьцяў іх кампанэнтаў, а макраскапічная аднастайнасьць шматфазных (гетэрагенных) стопкаў дасягаецца за кошт раўнамернага разьмеркаваньня прымесных фазаў у мэталёвай матрыцы.

Стопкі звычайна атрымліваюць з дапамогай зьмешваньня кампанэнтаў у растопленым стане з наступным астуджэньнем. Пры высокіх тэмпературах растапленьня кампанэнтаў, стопкі вырабляюцца зьмешваньнем парашкоў мэталаў з наступным сьпяканьнем (так атрымліваюцца, напрыклад, шматлікія вальфрамавыя стопкі).

Стопкі зьяўляюцца адным з асноўных канструкцыйных матэрыялаў. Сярод іх найбольшае значэньне маюць стопкі на аснове жалеза і алюмінія. У склад шматлікіх стопкаў могуць уводзіцца і немэталы, такія як вуглярод, крэмній, бор і інш. У тэхніцы ўжываецца больш за 5 тыс. стопкаў.

  1. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 229
  2. ^ Стоп(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стопаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў