Баня (купал)
Ба́ня, ба́нька — шмат’ярусны фігурны самкнуты купал грушападобнай формы з заломамі, пашыраны ў сакральнай архітэктуры барока[1] на тэрыторыі Рэчы Паспалітай[2]. Таксама банямі называюць купальнае пакрыцьцё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэньні вежаў або вярхоў[3].
Адметнасьцю купалоў-баняў, уласьцівых сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага і традыцыйнай царкоўнай архітэктуры этнічнай тэрыторыі беларусаў, ёсьць складаны сылюэт і падзел на грані[4]. У сакральнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы пашырэньне атрымалі купалы-цыбуліны, якія ў адрозьненьне ад баняў, звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Характэрная гранёная форма купалоў-баняў узьнікла пад уплывам на мастацкі вобраз мураваных сьвятыняў прыёмаў драўлянага будаваньня[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрмін «баня» або «банька» паходзіць ад лацінскага слова baneum, якім вызначаўся пукаты посуд для амавеньня. Гэты тэрмін часта сустракаецца ў старажытных інвэнтарах сьвятыняў Беларусі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў польскіх і ўкраінскім мастацтве. У беларускім мастацтвазнаўстве ён з часоў русіфікацыі практычна перастаў выкарыстоўвацца з прычыны існаваньня адпаведнага расейскага слова, якое азначае лазьню[2]. Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь зьвяртае ўвагу на тое, што тэрмін «баня» мусіць вярнуцца ў шырокі ўжытак датычна барокавага купала, бо ён увасабляе мастацка-стылявыя традыцыі сакральнага дойлідзтва Беларусі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэрквы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Цэрквы Тупічэўскага манастыра ў Амсьціславе
-
Царква ў Барыскавічах
-
Траецкая царква ў Віцебску
-
Цэрквы ў Дуброўне
-
Мікольская царква ў Латыгалі
Касьцёлы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Апекі Маці Божай у Рукшэніцах
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 281.
- ^ а б в г Габрусь Т. Дыялог з небам: генезіс і семантыка кампазіцыйных дамінант у сакральным дойлідстве Беларусі // Вестник ПГУ. №16, 2017. С. 6.
- ^ Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Мн., 1991.
- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 132.
- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 108.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Габрусь Т. Дыялог з небам: генезіс і семантыка кампазіцыйных дамінант у сакральным дойлідстве Беларусі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки. № 16, 2017. С. 2—9.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.