Царква Сьвятой Тройцы (Маркаўшчына)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква. І. Трутнеў, 1866 г.
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Віцебск |
| Каардынаты | 55°10′20,40″ пн. ш. 30°09′16,60″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Заснавальнік | Самуэль Леў Агінскі |
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на правым беразе ракі Дзьвіны, на Маркаўшчыне. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Уваходзіла ў склад комплексу Траецкага Маркава манастыра. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Сьвятой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную царкву, асьвечаную 31 траўня 1691 году. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацінкай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар сьвятой Тройцы. Року 1690, мая 8»[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе царкву асьвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя.
Усярэдзіне царквы сьцены і скляпеньні цалкам пакрываў росьпіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазыцыяў на біблійныя, эвангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяваў сьвятых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прастакутнай маляванай рамай з расьлінным арнамэнтам і меў надпіс на стараславянскай мове.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
1865 г.
-
1865 г.
-
1883 г.
-
1890 г.
-
1890 г.
-
А. Паўлінаў, 1893 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
-
1893 г.
-
1895 г.
-
1908 г.
-
1909 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1912 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
да 1930 г.
Росьпісы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Росьпісы
-
Ісус Хрыстос, заходні купал
-
Цэнтральны купал
-
Левы бакавы купал
-
Інтэр'ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.