Банк ВТБ (Беларусь)
Тып | ЗАТ |
---|---|
Заснаваная | 7 кастрычніка 1996 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | 220007 Менск, вул. Маскоўская, 14 |
Галіна | Банкаўская сфэра |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Чысты прыбытак | |
Матчына кампанія | Банк ВТБ (ПАТ) |
Закрытае акцыйнае таварыства «Банк ВТБ (Беларусь)» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусі. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал — 502,8 млн руб.[2] Асноўны пакет акцый належыць належыць Банк ВТБ (ПАТ).
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне: 220007, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Маскоўская, 14
БІК 153001108, УНП 101165625 , АКПА 37422144.
S.W.I.F.T. SLANBY22[3].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Банк зьяўляецца чальцом Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Беларускай валютна-фондавай біржы, Беларускага саюзу прадпрымальнікаў і ўпаўнаважаным агентам па разьмяшчэньні аблігацыяў Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1996 року пад назваю «Слаўнафтабанк». Зарэгістраваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 1996[4].
У лістападзе 2007 року зьмяніў назву на Банк ВТБ (Беларусь) пасьля продажу кантрольнага пакету акцыяў групе ВТБ (Расея).
7 кастрычніка 2013 дзяржаўная доля акцыяў (25,9%) была прададзеная расейскаму «Банку ВТБ»[5].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[6], Канады (з красавіка 2023 году)[7], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.vtb.by/sites/default/files/financial_statements_ifrs_2021.pdf
- ^ а б О банке (рас.) Главная. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
- ^ Реквизиты (рас.) О банке. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
- ^ Банкі, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
- ^ МЛ. (7 кастрычніка 2013) «Банк ВТБ» прадалі расейцам Навіны. Белсат. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
- ^ а б ЗАТ Банк ВТБ (Білорусь)
- ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)