Беларуская валютна-фондавая біржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
БВФБ
Беларуская валютна-фондавая біржа
Тып фондавая біржа
Разьмяшчэньне Менск, Беларусь
Заснаваная 23 сьнежня 1998 (20 гадоў таму)
Уладар Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Ключавыя асобы Тарас Надольны, Павал Цэхановіч
Валюта Беларускі рубель
Колькасьць лістынгаў 67 (2014)[1]
РынКап Green Arrow Up Darker.svg9104,427 млрд руб[2] (2015; $497,809 млн)[3]
Аб'ём Red Arrow Down.svg479,739 млрд руб[4] (2014; $46,757 млн)[5]
Сайт www.bcse.by

Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) — фондавая біржа, заснаваная ў 1998 годзе ў Менску. Зьяўляецца адзіным дапушчальным паводле закону месцам гандлю беларускімі ўрадавымі каштоўнымі паперамі. З кастрычніка 2004 году ладзіць заключэньне тэрміновых дамоваў, са сьнежня 2007 году — гандаль замежнай валютай. Знаходзіцца па адрасе: г. Менск, вул. Сурганава, д. 48а. Паводле Статуту, мэтай біржы ёсьць ладжаньне рэгулярнага гандлю валютай, каштоўнымі паперамі і іх вытворнымі ды забесьпячэньне умоваў для вызначэньня іх цаны. Ажыцьцяўляе захоўваньне і ўлік каштоўных папераў ды разьлікі па іх.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сход. Правамоцны пры наяўнасьці ўдзельнікаў з больш як 50% акцыяў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Штогод абірае Раду і Рэвізійную камісію, вызначае памер заробкаў іх сябраў і каштарыс выдаткаў і ўкладаньняў. Штоквартал вызначае выплату дывідэндаў(en) акцыянэрам.
  • Рада. Налічвае 10 асобаў. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы сябраў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Зацьвярджае аўдытара, дэпазітара і ацэньвальніка. Заключае дамовы і наймае Ўправу. Ухваляе памеры камісійнай узнагароды і біржавых збораў.
  • Управа. Налічвае 5 асобаў. Правамоцная пры ўдзеле паловы сябраў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Вызначае памер заробкаў і расклад працы супрацоўнікаў.
  • Рэвізійная камісія. Штогод да сакавіка правярае леташнюю грашовую дзейнасьць біржы.

Умовы дамоваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дамове аб каштоўных паперах маюць згадвацца:

  • від дамовы;
  • поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне пакупніка;
  • поўнае найменьне прадпрыемства-выдаўца, від, катэгорыя ды тып каштоўнай паперы;
  • абмежаваньні ў ажыцьцяўленьні дамовы ў выглядзе закладу каштоўных папераў або выкананьня прадаўцом статуту закрытага акцыянэрнага таварыства;
  • намінальны кошт каштоўнае паперы;
  • колькасьць каштоўных папераў;
  • цана адной каштоўнае паперы;
  • сума дамовы;
  • парадак разьлікаў[6].

Лістынг акцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Правілаў лістынга каштоўных папераў на БВФБ, на снежань 2015 г. допуск да лістынга «А» 1-га (найвышэйшага) узроўню ажыцьцяўляўся пры адпаведнасьці прадпрыемства 7 умовам: 1) прынамсі 3-гадовы тэрмін дзейнасьці, 2) прынамсі 1000 акцыянэраў, 3) кошт чыстых актываў прынамсі 10 млн эўра; 4) валоданьне адной асобай ня больш як 75% простых імянных акцыяў; 5) адсутнасьць стратаў за папярэднія 2 гады; 6) штоквартальная (кожныя 3 месяцы) падача бухгальтарскага балянсу(en); 7) падача цягам 2 працоўных дзён ад часу ажыцьцяўленьня зьвестак аб зьмене выпуску акцыяў і арганізацыйнай будовы, набыцьці звыш 75% простых імянных акцыяў адной асобай. Допуск да лістынга «А» 2-га (сярэдняга) узроўню ажыцьцяўляўся пры адпаведнасьці прадпрыемства 6 умовам: 1) прынамсі гадавы тэрмін дзейнасьці; 2) прынамсі 500 акцыянэраў; 3) кошт чыстых актываў прынамсі 1 млн эўра; 4) адсутнасьць стратаў за папярэднія 2 гады; 5) штоквартальная падача бухгальтарскага балянсу; 6) падача цягам 2 працоўных дзён ад часу ажыцьцяўленьня зьвестак аб зьмене выпуску акцыяў і арганізацыйнай будовы. Пагатоў бухгальтарскі балянс меў падавацца: за папярэдні год — не пазьней за 15 красавіка, за 1-ы квартал (студзень—сакавік) — не пазьней за 31 траўня, за 2-і квартал (красавік—чэрвень) — не пазьней за 15 жніўня, за 3-і квартал (ліпень—верасень) — не пазьней за 15 лістапада[7].

На сьнежань 2015 году да лістынга «А» 1-га (найвышэйшага) узроўню меў допуск толькі Беларусбанк (з 6 сакавіка 2009 году)[8]. Да лістынга «А» 2-га (сярэдняга) узроўню мелі допуск 7 прадпрыемстваў: «Белзаавэтзабпрам» (з 27 сакавіка 2003 году)[9], «Белсантэхмантаж № 1» (з 18 красавіка 1997 году)[10], «Будтрэст № 3» (Салігорск, Менская вобласьць; з 16 траўня 1997 году)[11], «Рамспэцбуд» (Мазыр, Гомельская вобласьць; з 30 верасьня 1999 году)[12], «Сьвітанак» (Жодзін, Менская вобл.; з 5 студзеня 1995 году)[13], «Сукно» (з 31 сакавіка 1994 году)[14], «Спэцыялізаваная рамонтна-будаўнічая ўправа № 3» (Наваполацак, Віцебская вобласьць; з 15 сакавіка 1999 году)[15].

Разьмяшчэньне аблігацыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрыдычным асобам дазваляецца выпускаць аблігацыі пры кошце чыстых актываў(en) у прынамсі 100 тыс. базавых велічыняў (100 тыс. рублёў×100 тыс.=10 млрд. руб.>$1158 тыс.) ды адсутнасьці стратаў ад збыту цягам 2 папярэдніх гадоў[16][17].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаноўчая нарада біржы адбылася 23 сьнежня 1998 году. 29 сьнежня Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт пастановай № 1437 занёс адкрытае акцыянэрнае таварыства у Рэестар дзяржаўнай рэгістрацыі за № 23904[18]. За 2008 год аб’ём дамоваў з акцыямi склаў 201 млрд рублёў[19] ($93,5 млн). На 3 жніўня 2009 году на біржы гандлявалі акцыямі 157 беларускіх прадпрыемстваў[20]. У 2010 годзе штодзень заключалася 10 дамоваў. З 1 студзеня 2011 году дазволілі перапродаж паёў акцыянэрных таварыстваў, што на 18 лютага павялічыла заключэньне дамоваў да 100 на дзень пры наяўнасьці каля 60 улічаных брокераў[21].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рынак акцыяў // Гадавая справаздача за 2014 год = Годовой отчёт за 2014 год. — Менск: Беларуская валютна-фондавая біржа, 2015. — С. 31-41. — 56 с.
  2. ^ Капіталізацыя рынка акцыяў на 28 сьнежня 2015 г.(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 28 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  3. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штодзённа, на 28.12.2015 (18 289 рублёў за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 28 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  4. ^ Аб'ём гандлю за 2014 год(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  5. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублiкi Беларусь за 2014 год (10 260,18 рублёў за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  6. ^ Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2006 г. № 112 «Аб рэгуляваньні рынка каштоўных папераў»(рас.). Беларуская валютна-фондавая біржа (30 лістапада 2010). Праверана 29 жніўня 2011 г.
  7. ^ Аляксандар Гальперын. Пратакол Назіральнай рады ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ад 5 сакавіка 2009 г. № 7(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 26 студзеня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  8. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» (Беларусбанк А 16)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  9. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Белзаавэтзабпрам» (БЗВСП А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  10. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Трэст "Белсантэхмантаж"» (БСМ-1 А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  11. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Будтрэст № 3» (Стройтрест-3 А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  12. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Рамспэцбуд» (Ремспецстрой А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  13. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Сьвітанак» (СвитанакЖодино А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  14. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «Сукно» (Сукно А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  15. ^ Простыя (звычайныя) акцыі ААТ «СРБУ № 3» (СРСУ-3 А 1)(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 29 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  16. ^ А.Лукашэнка. Указ № 277 ад 28 красавіка 2006 г. // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Праверана 12 красавіка 2013 г.
  17. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277(рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 4 кастрычніка 2012 г. Праверана 12 красавіка 2013 г.
  18. ^ Тарас Надольны, Павал Цэхановіч. Статут адкрытага акцыянэрнага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»(рас.) // Беларуская валютна-фондавая біржа, 16 красавіка 2012 г. Праверана 12 красавіка 2013 г.
  19. ^ Павал Берасьнеў. У 25,6 раза вырас аб’ём зьдзелак з акцыямі на біржы // Зьвязда : Газэта. — 7 красавiка 2009. — № 64 (26422). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  20. ^ Сяргей Валяк. За апошнія дзесяць гадоў на руках у насельніцтва назапасілася нямала акцыяў // Белтэлерадыёкампанія, 3 жніўня 2009 г. Праверана 13 красавіка 2013 г.
  21. ^ Іван Міхайлаў. Беларускі фондавы рынак выйшаў са сьпячкі // Белтэлерадыёкампанія, 18 лютага 2011 г. Праверана 13 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]