Багэмская рапсодыя (фільм)
«Багэмская рапсодыя» (па-ангельску: Bohemian Rhapsody) — біяграфічны драматычны фільм 2018 году пра Фрэдзі Мэрк’юры, сьпевака брытанскага рок-гурта Queen. Рэжысэрам кінастужкі выступіў Браян Сынгер, а сцэнар падрыхтаваў Энтані Макартэн. Сярод прадусараў былі Грэм Кінг і мэнэджэр гурта Queen Джым Біч. Галоўныя ролі выканалі Рамі Малек, Люсі Бойнтан, Гўілім Лі, Бэн Гардзі, Джозэф Мацэла, Эйдан Гілен, Том Голандэр, Ален Ліч і Майк Маерз. Былыя ўдзельнікі славутага брытанскага гурта Браян Мэй і Роджэр Тэйлар выступілі ў ролі кансультантаў. Фільм распавядае пра жыцьцё сьпявака ад часу стварэньня гурта да выступу ў 1985 годзе на стадыёне «Ўэмблі».
Фільм чакаў касавы посьпех, сабраўшы ў касах больш за 904 мільёны даляраў па ўсім сьвеце пры вытворчым бюджэце каля 50 мільёнаў даляраў. Такім чынам, твор стаў шостым паводле колькасьці прыбытку фільмам 2018 году па ўсім сьвеце і ўстанавіўшы рэкорд для біяграфічных фільмаў[6]. «Багэмская рапсодыя» атрымала мноства ўзнагародаў, у тым ліку чатыры перамогі на 91-й прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю, найлепшы мантаж фільму, найлепшы мантаж гуку і найлепшае зьмешваньне гуку. Акрамя таго, фільм атрымаў прэміі BAFTA, «Залаты Глёбус» і многія іншыя.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1985 годзе Queen рыхтуецца выйсьці на сцэну дабрачыннага канцэрту Live Aid на стадыёне «Ўэмблі». У далёкім 1970 годзе Фарух «Фрэдзі» Булсара (Рамі Малек) працуе апрацоўшчыкам багажу ў аэрапорце Гітраў і жыве разам з бацькамі і сястрой. Фрэдзі ідзе ў паб, каб пабачыць гурт Smile. Шукаючы іх пасьля шоў, Фрэдзі натыкаецца і знаёміцца з Мэры Остын (Люсі Бойнтан) і даведваецца, што яна працуе ў бутыку Biba. Фрэдзі знаходзіць выканаўца на бубнах Роджэра Тэйлара (Бэн Гардзі) і гітарыста Браяна Мэя (Гўілім Лі) і даведваецца, што іхны вакаліст Тым Стафэл (Джэк Рот) сыйшоў з гурта пасьля выступу. Фрэдзі прапануе сябе ў якасьці замены і ўражвае іх сваімі вакальнымі здольнасьцямі. Фрэдзі ідзе да Biba, сустракае Мэры, і яны пачынаюць сустракацца. Разам з Фрэдзі ў ролі свакаліста і новым басістам Джонам Дыканам (Джозэф Мацэла), гурт грае па ўсёй Вялікабрытаніі. Фрэдзі заклікае іх падумаць пра большае і прадаць фургон дзеля фінансаваньня стварэньня альбому. Пакуль яны працуюць у студыі позна ўвечары, прадстаўнік A&R ад EMI просіць інжынэра Роя Томаса Бэйкера (Тым Плэстэр) пра стварэньне дэма.
Фрэдзі зьмяняе імя гурта на Queen, а сваё імя — на Фрэдзі Мэрк’юры. Гурт падпісвае кантракт з Джонам Рыдам (Эйдан Гілен), мэнэджарам Элтана Джона, і накіроўваюцца ў тур па ЗША. Пол Прэнтэр (Ален Ліч), якога прываблівае Фрэдзі, кіруе штодзённым раскладам гурта ў турнэ Queen. Разам са зьяўленьнем у перадачы «Top of the Pops» гурт займеў першы гіту «Killer Queen». Фрэдзі падчас туру, які суправаджаецца аншлягам, пачынае сумнявацца наконт сваёй сэксуальнасьці.
У 1975 годзе Queen запісваюць свой чацьвёрты альбом «A Night at the Opera», але разрываюць кантракт з EMI, бо адзін зь іхных кіраўнікоў Рэй Фостэр (Майк Маерз) адмаўляецца выпусьціць шасьціхвілінную песьню «Bohemian Rhapsody» у якасці вядучага сынглу альбому. Фрэдзі дамаўляецца з дыджэем Кені Эвэрэтам (Дыкі Бо), каб песьня зьявілася ў этэры ягонае перадачы. Не зважаючы на неадназначныя водгукі, «Багэмская рапсодыя» становіцца сусьветным гітом. Пасьля сусьветнага турнэ Фрэдзі заводзіць раман з Полам і выкрывае Мэры сваю бісэксуальнасьць. Яна лічыць, што ён ёсьць гомасэксуалістам, і яны расстаюцца, але застаюцца блізкімі сябрамі. Наступныя падзеі апказваюць далейшы ўзьлёт папулярнасьці гурта і падзеньне Фрэдзі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 60% на аснове 403 аглядаў і сярэдні рэйтынг 6,1/10. На Metacritic кінастужка мае сярэднеўзважаны бал роўны 49 пунктам з 100 магчымых, заснаваных на 50 крытычных аглядах, паказваючы зьмешаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільму сярэдні бал A паводле шкалы ад A да F, у той час як PostTrak паведамляе, што гледачы фільму далі 88% станоўчых водгукаў, і 75% зь іх дакладна парэкамэндавалі бы яго паглядзець[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ Дацкая база зьвестак стужак (дац.)
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Bohemian Rhapsody: Queen biopic surpasses $900m at box office». BBC.
- ^ «'Bohemian Rhapsody' Sends Thunderbolts And Lightning Through B.O. As Freddie Mercury Biopic Hits $50M Opening». Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Багэмская рапсодыя (анг.) на сайце IMDb.
- Багэмская рапсодыя на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Багэмская рапсодыя на Metacritic.