Перайсьці да зьместу

Арканзас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арканзас
Сьцяг Арканзасу Герб Арканзасу
Сьцяг Арканзасу Герб Арканзасу
Штат Арканзас на мапе ЗША
Мянушка «Натуральны штат»
Сталіца Літл-Рок
Найбуйнейшы горад Літл-Рок
Плошча
29-я па ЗША
- агулам 137 732 км²
- % вады 2,09
- шырата 33°0' пн. ш. па 36°30' пн. ш.
- даўгата 89°41' з. д. па 94°42' з. д.
Насельніцтва
33-е па ЗША
- агулам 2,673 млн
- шчыльнасьць 19,82/км²
Дата заснаваньня 15 чэрвеня 1836 (25-ы)
Губэрнатар Аса Гатчынсан
Часавы пас Цэнтральны час: UTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Арка́нзас ці Аркансо́ (па-ангельску: Arkansas) — штат на поўдні ЗША, належыць да групы штатаў Паўднёва-заходняга цэнтру. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат».

Геаграфія і клімат

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Арканзасу 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе зь Люізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклагомай, на ўсходзе з Тэнэсі і Місысыпі, на поўначы зь Мізуры.

На ўсходзе штату разьмешчаная нізіна ракі Місысыпі, на поўначы знаходзяцца горы Уошыта і ўзгорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і сьнежныя.

Першымі эўрапейцамі, якія дасьледавалі тэрыторыю Арканзасу, былі чальцы экспэдыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штату былі французы, пазьней — ангельцы і немцы. З XVI да пачатку XIX стагодзьдзя тэрыторыю Арканзасу аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.

Пасьля Люізіянскай куплі ў 1803 годзе тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 году Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат (25-ы па ліку). Пасьля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вэта прэзыдэнта Эндру Джонсана.

У 2003 годзе ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — галоўны штат краіны па вытворчасьці мала, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10% усяго пляскача ў краіне. Разьвітая харчовая індустрыя, ёсьць вытворчасьць электраабсталяваньня і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.

Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Цяпер каля 83% насельніцтва штату складаюць белыя, 16% — афра-амэрыканцы. У штаце жывуць каля 13 тысячаў індзейцаў. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфэсія — пратэстанты (галоўным чынам баптысты і мэтадысты).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арканзассховішча мультымэдыйных матэрыялаў