Перайсьці да зьместу

Андрэ-П’ер Жыньяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэ-П’ер Жыньяк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 сьнежня 1985(1985-12-05)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 187 см
Вага 95 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тыгрэс УАНЛ
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2005—2006
2007—2010
2010—2015
2015—
Ляр’ен
По (арэнда)
Тулюза
Алімпік Марсэль
Тыгрэс УАНЛ
51 (11)
18 (8)
100 (35)
155 (59)
333 (185)
Зборныя
2009— Францыя 36 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2016.

Андрэ-П’ер Жыньяк (па-француску: André-Pierre Gignac; нарадзіўся 5 сьнежня 1985 году, Мартыг, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за мэксыканскі клюб «Тыгрэс УАНЛ» і нацыянальную зборную Францыі. Жыньяк мае стрыечных братоў футбалістаў Жака Абарданада й Яана Малё.

Андрэ-П’ер пачаў сваю кар’еру ва ўзросьце пяці гадоў у школе клюбу «Фос». Затым гуляў у акадэміі «Мартыга»[4] й моладзевым складзе клюбу «Ляр’ен», які выступаў у Лізе 2[5]. 13 жніўня 2004 году Жыньяк дэбютаваў у асноўным складзе «Ляр’ена», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Шатару», празь некалькі сэкундаў пасьля зьяўленьня на полі, Жыньяк забіў гол у браму супернікаў, прынёсшы перамогу сваёй камандзе.

25 чэрвеня 2007 году Жыньяк падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Тулюза», які заплаціў за трансфэр форварда 4,5 млн эўра. «Тулюза» здолела выйграць барацьбу за гульца ў клюбу «Ліль», зь якім Андрэ-П’ер нават падпісаў папярэдні кантракт, прапанаваўшы заробак у два разы вышэй, чым прапаноўваў «Ліль»[6].

«Алімпік» Марсэль

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 жніўня 2010 году гулец падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсэльскім «Алімпікам» з заработнай платай ў 60 тысячаў фунтаў стэрлінгаў у тыдзень[7]. Сума трансфэру склала 18 млн эўра[8]. 29 жніўня 2010 году гулец дэбютаваў за марсэльцаў у выязным матчы супраць «Бардо», замяніўшы на 75-й хвіліне Брандана. Праз два месяцы пасьля пераезду ў Марсэль Жыньяк забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Сэнт-Эт’ену», якая скончылася зь лікам 1:1[9]. 3 лістапада 2010 году Жыньяк аформіў хет-трык у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць славацкай «Жыліны» зь лікам 7:0.

Аднак восень для Жыньяка прайшла вельмі цяжка, што прывяло да крытыкі з боку мясцовых СМІ, клюбных прыхільнікаў і былых гульцоў клюбу, то бок Жан-П’ер Папэн раскрытыкаваў гульня нападніка, заявіўшы што ён стаў занадта прадказальным[10][11]. Жыньяк прызнаў, што крытыка ў ягоны бок была апраўданая і паабяцаў зьмяніць сваю гульню ў 2011 годзе[12]. Пасьля зімовага перапынку Жыньяк пачаў больш забіваць, спачатку адзначыўшыся ў першым матчы лігі супраць «Бардо» (2:1).

Кар’ера ў зборнай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад зборнай Францыі Жыньяк быў выкліканы ўпершыню ў 2009 годзе на матч супраць зборнай Летувы. 1 красавіка ён упершыню выйшаў у футболцы нацыянальнай каманды, замяніўшы Франка Рыбэры на 69-й хвіліне сустрэчы[13]. 12 жніўня ён забіў свой першы гол за зборную, паразіўшы браму зборнай Фарэрскіх астравоў і прынёсшы сваёй камандзе перамогу[14].

«Алімпік Марсэль»:

«Тыгрэс УАНЛ»:

Жыньяк, які мае акрамя альжырскіх, яшчэ й цыганскія карані, жанаты на цыганцы[15], мае сына, якога таксама клічуць Андрэ-П’ер.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]