Вэлком

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Velcom»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Унітарнае прадпрыемства «Вэлком»
Velcom A1 2019.jpg
Тып унітарнае прадпрыемства
Дэвіз І заўтра будзе тваім
Заснаваная 30 ліпеня 1998 г. (камерцыйная дзейнасць — 16 красавіка 1999 г.)
Заснавальнікі «Самаві Бразэрз Тэлеком» (Кіпр)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 36
Ключавыя фігуры Гэльмут Дуз (генеральны дырэктар)
Галіна сувязь
Прадукцыя Паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, анлайн-тэлебачанне, выраб забаўляльнага кантэнту, паслугі ICT
Абарачэньне Red Arrow Down.svg 389,3 млн (2018)[1]
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg 163,8 млн (2018)[1]
Лік супрацоўнікаў 2862 чал. (на канец 2017 г.)
Матчына кампанія «A1 Telekom Austria Group» (Вена)

Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» (velcom | A1) — правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг. Прадастаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і 4G (праз сетку beCloud), другі па колькасьці абанентаў аператар сотавай сувязі ў Беларусі[2]. З 2017 года таксама прадстаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Бабруйску, Рэчыцы, Сьветлагорску і Добрушы, а таксама лічбавага тэлебачаньня IPTV пад брэндам VOKA. У красавіку 2019 года кампанія пачала паступовы рэбрэндынг з пераходам да брэнда А1 да канца года.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1998 году адбылося заснаваньне сумеснага беларуска-кіпрскага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Мабільная лічбавая сувязь», што атрымала дазвол на праектаваньне, будаўніцтва і выкарыстаньне агульнакраёвай сеткі сотавай сувязі стандарту GSM-900, а таксама на наданьне паслугаў сувязі стандарту GSM. Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 16 красавіка 1999 году і стала першым мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі (першым мабільным апэратарам Беларусі быў NMT-апэратар Белсел).

У 2002 годзе прадпрыемства атрымала дазвол на стварэньне сеткі сотавай сувязі стандарту GSM-1800. У сьнежні 2003 году сотавы апэратар зьнізіў абанэнцкую плату на 25%[3]. 19 траўня 2004 году стаў першым сотавым апэратарам, што займеў беларускамоўную вэрсію сайту[4][5].

Пры канцы вясны 2004 году «Белпошта» ўвяла прыём плацяжоў за сотавую сувязь «Вэлком» у абласных цэнтрах, у ліпені — і ва ўсіх раённых цэнтрах, у верасьні ж пачала падлучэньне да сотавай сеткі[6].

24 красавіка 2007 году з запускам базавай станцыі ў гарадзкім пасёлку Парычы (Шацілавіцкі раён, Гомельскай вобласьць) «Вэлком» забясьпечыў сувязьзю ўсе 214 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу Беларусі. Ахоп дзеяньня сеткі перавысіў 78% плошчы краіны, дзе пражывала звыш 93% насельніцтва[7]. 10 ліпеня «Вэлком» наладзіў абмен мультымэдыйнымі паведамленьнямі з сотавай сеткай «МТС»[8].

15 траўня 2008 году апэратар зьмяніў назву на «Вэлком».

17 сакавіка 2010 году «Вэлком» пачаў аказваць паслугі сотавай сувязі трэцяга пакаленьня ў Менску і Гомелі[9]. 23 сьнежня «Вэлком» увайшоў у пералік пастаўнікоў сеціўных паслугаў дзяржаўным установам, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці дзяржаўныя таямніцы[10].

21 сакавіка 2019 кліентам тэлекам-аператара стала даступная 4G-сетка інфраструктурнага аператара beСloud[11].

Уладальнікі і кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да студзеня 2005 года 69,9% акцыяў velcom належала кіпрскай кампаніі Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), 30% — ЗАТ «Белтэхэкспарт», 0,1% — РУП «Белтэлекам». У студзені 2005 г. у лік трымальнікаў акцый кампаніі ўвайшла дзяржава: яна атрымала 30,9%, за SB Telecom засталося 49%, ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20%, «Белтэлекам» — 0,1%[12][13].

З 22 жніўня 2007 году апэратар стаў замежным прыватным унітарным прадпрыемствам праз набыцьцё дзярждолі кіпрскім «Самаві Бразэрз Тэлеком». 19 лютага 2008 году старшыня Дзяржкамітэта па маёмасьці Георгі Кузьняцоў заявіў, што дзяржаўную долю ў «Вэлком» прадалі за 556 млн даляраў[14].

3 кастрычніка 2007 аўстрыйская кампанія Telekom Austria Group падпісала дамову аб куплі 70 адсоткаў актываў замежнага прыватнага прадпрыемства «Мабільная лічбавая сувязь» за 702 млн эўра (1 млрд даляраў). Пасярэднікам дамовы выступіў аўстрыйскі бізнэсмэн Марцін Шлаф, які валодае 15% актывамі SB-Telecom. Ён таксама спрыяў куплі мабільных апэратараў аўстрыйскімі кампаніямі ў Баўгарыі й Сэрбіі[15].

У кастрычніку 2010 «Тэлеком Аўстрыя» набыло астатнія 30% паёў «Вэлком» за 335 млн $. Аўстрыйскі мільярдэр Марцін Шлаф зарабіў на перапродажы прадпрыемства звыш 200 млн эўра[16].

31 студзеня 2012 г. «Тэлеком Аўстрыя» ўцаніў «Вэлком» на 300 млн эўра (30% кошту) праз гіпэрінфляцыю[17][18] (Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 31 сьнежня 2018 году паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 4,87 млн абанэнтаў[19]. Зона дзеяньня сеткі velcom ахапляе больш за 88% тэрыторыі краіны, на якой пражывае больш за 96% насельніцтва Беларусі (100% гарадзкіх жыхароў).

Сувязь GSM-апэратара даступная жыхарам усіх раённых цэнтраў, гарадоў і буйных населеных пунктаў з колькасьцю насельніцтва больш 3 тысяч чалавек. Сувязь velcom забясьпечваюць 2854 базавых станцый (24785 прыёмаперадатчыкаў), а таксама 8 камутатараў: 3 у Менску і па адным у кожным абласным цэнтры.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 159 краінах сьвету ў сетках 382 апэратараў[20]. velcom разьмяшчае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўваньня, якая складаецца з 87 офісаў у 32 гарадах Беларусі[21] і з 10 цэнтраў для кліентаў фіксаванай сувязі. Дылерская сетка налічае 645 салёнаў у 154 населеных пунктах.

Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» зьяўляецца найбуйнейшым замежным інвэстарам у эканоміку Беларусі. Агульны аб’ём інвэстыцый у будаўніцтва сеткі velcom на сёньня склаў больш 200 мільёнаў даляраў, і плянавалася, што да канца 2007 году сума ўкладаньняў будзе даведзеная да 400 мільёнаў.[22]

На 25 лістапада 2009 г. на «Вэлком» прыпадала 70 тыс. або 45%[23] карыстальнікаў мабільнага сеціва (0,74% насельніцтва).

Дата 1 сьнежня 2000 1 кастрычніка 2001 31 кастрычніка 2003 15 студзеня 2004 29 кастрычніка 2004 1 студзеня 2005 1 студзеня 2006 1 жніўня 2006 31 сьнежня 2007 31 сьнежня 2008
Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў 26[24] (60,5%) 85 (80,9%[25]) 580 (61,7%[26]) 620 (56,8%[27]) 1000 (48,1%[28]) 1135 (46,6%[29]) 1885 (46,1%[30]) 2360 (45,8%[31]) 3059 (43,4%[19]) 3698 (44,8%[19])
Ахоп насельніцтва 0,26%[32] 0,85%[33] 5,94%[34] 6,35% 10,31% 11,7% 19,57% 24,64% 38,89%
Дата 31 сьнежня 2009 31 сьнежня 2010 31 сьнежня 2011 31 сьнежня 2012 31 сьнежня 2013 31 сьнежня 2014 31 сьнежня 2015 31 сьнежня 2016 31 сьнежня 2017 31 сьнежня 2018
Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў 4102 (42,7%[19]) 4354 (41,9%[19]) 4620 (41,1%[19]) 4800 (43,5%[19]) 4947 (42,5%[19]) 4950 (42,4%[19]) 4956 (42,5%[19]) 4945 (43,2%[19]) 4864 (42,5%[19]) 4873 (42%[19])
Ахоп насельніцтва 48,81%

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сьнежня 2002 году выкрылася адсутнасьць кнігі скаргаў у гарадзенскім прадстаўніцтве «Вэлком»[35]. 15 кастрычніка 2005 г. служба бясьпекі прадпрыемства заблякавала тэлефон прэс-сакратаркі «Хартыі’97» Натальлі Радзінай праз рассылку некалькіх дзясяткаў кароткіх паведамленьняў з заклікам узяць удзел у дні салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых 16 кастрычніка[36][37].

25 чэрвеня 2009 г. Белтэлерадыёкампанія скасавала дамову на паслугі «Вэлком» праз няпоўнае іх ажыцьцяўленьне[38]. 8 ліпеня бакі аднавілі дамову[39].

23 лістапада 2010 г. «Вэлком» прызнаў уцечку кароткіх паведамленьняў на платны нумар з сотавых некалькіх абанэнтаў[40]. 19 сьнежня перарывалася сувязь з тэлефонамі назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі[41][42].

Нумары абанэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • +375 29 1 xx xx xx
  • +375 29 3 xx xx xx
  • +375 29 6 xx xx xx
  • +375 29 9 xx xx xx
  • +375 44 4 xx xx xx
  • +375 44 5 xx xx xx
  • +375 44 7 xx xx xx

У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі па міграцыі нумароў нумары абанентаў могуць прымаць значэньні:

  • +375 25 xxx xx xx
  • +375 29 xxx xx xx
  • +375 33 xxx xx xx
  • +375 44 xxx xx xx

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Results for the Full Year 2018 A1 TAG
  2. ^ BELNETMON — Net Monitor in Belarus — Колькасць абанентаў у Беларусі
  3. ^ БелТА Velcom на 25 працэнтаў зьнізіў абанэнцкую плату // Зьвязда : газэта. — 16 сьнежня 2003. — № 315 (24999). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Velcom па-беларуску. Беларускае пакаленьне Y (19 траўня 2004). Праверана 3 лістапада 2012 г.
  5. ^ Севярын Квяткоўскі (20 кастрычніка 2004) Расейская кампанія МТС афіцыйна заявіла пра беларусізацыю сваіх паслугаў у Беларусі Эканоміка. Радыё «Свабода»Праверана 13 лістапада 2012 г.
  6. ^ Аляксей Раманчук, БелТА У паштовых аддзяленьнях Беларусі можна будзе падключыцца да сетак сотавай сувязі // Зьвязда : Газэта. — 8 верасьня 2004. — № 213 (25226). — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Інтэрфакс (24 красавіка 2007) Velcom «накрыў» сувязьзю ўсе беларускія гарады і мястэчкі. ЭўрарадыёПраверана 13 лістапада 2012 г.
  8. ^ Velcom і МТС наладзілі абмен MMS-паведамленьнямі. Эўрарадыё (10 ліпеня 2007). Праверана 13 лістапада 2012 г.
  9. ^ Аляксей Арэшка (9 чэрвеня 2010) Апэратар сотавай сувязі velcom пачаў камэрцыйную эксплюатацыю сеткі 3G/3G+ у Пінску Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 лістапада 2012 г.
  10. ^ Аляксей Арэшка (23 сьнежня 2010) ААЦ зацьвердзіў пералік пастаўнікоў інтэрнэт-паслугаў арганізацыям, якія выкарыстоўваюць у працы дзяржаўныя сакрэты Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 13 лістапада 2012 г.
  11. ^ Абонентам телеком-оператора velcom стала доступна 4G-сеть. www.velcom.by. Праверана 2019-03-21 г.
  12. ^ Часопіс «Стандарт», люты 2005
  13. ^ Дзядко Т. Першы прыватны апэратар // Ведомости, №157 (1931), 23 жніўня 2007
  14. ^ БелаПАН (19 лютага 2008) Дзяржпакет акцыяў Velcom прадалі за 556 мільёнаў даляраў. Эўрарадыё. Праверана 13 лістапада 2012 г.
  15. ^ Naviny.by, Velcom пераходзіць да аўстрыйцаў, 3 кастрычніка 2007(рас.)
  16. ^ У Аўстрыі дагэтуль згадваюць тырольскія канікулы Лукашэнкі Эканоміка. Радыё «Свабода» (2 лістапада 2010). Праверана 13 лістапада 2012 г.
  17. ^ Гіпэрінфляцыя адабрала ў velcom 300 мільёнаў эўра Эканоміка. Радыё «Свабода» (31 студзеня 2012). Праверана 13 лістапада 2012 г.
  18. ^ Ігар Карней (3 лютага 2012) Прыватызацыя: прадаць хочацца, але няма чаго Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 13 лістапада 2012 г.
  19. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Interim Results — A1 Telekom Austria Group(анг.)
  20. ^ velcom предоставил услуги интернет-роуминга абонентам ПРИВЕТ(рас.)
  21. ^ О компании(рас.)
  22. ^ Interfax.by, Усё аб кампаніі Мабільная лічбавая сувязь (velcom), 16 верасьня 2007(рас.)
  23. ^ Ігар Карней (25 лістапада 2009) Крызіс: інтэрнэт-прастора багацее. Радыё «Свабода». Праверана 13 лістапада 2012 г.
  24. ^ Тэрэза Хаюціна, БелТА «Privet» па мабільнаму // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2000. — № 259 (24110). — ISSN 1990-763x.
  25. ^ Welcome МТС! // Наша Ніва : Газэта. — 1 кастрычніка 2001. — № 40 (249). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
  26. ^ Вікторыя Захарава Дзясятая частка беларусаў — «мабільныя» // Зьвязда : газэта. — 31 кастрычніка 2003. — № 273-274. — ISSN 1990-763x.
  27. ^ Вікторыя Захарава «Мабільных» беларусаў стала больш // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2004. — № 10 (25023). — ISSN 1990-763x.
  28. ^ Вікторыя Целяшук Першаму апэратару — другі «мабільны» мільён // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2004. — № 260-261. — ISSN 1990-763x.
  29. ^ Вікторыя Захарава Кожны чацьвёрты — мабільны // Зьвязда : газэта. — 6 студзеня 2005. — № 3 (25335). — ISSN 1990-763x.
  30. ^ Іна Арэхава «Мабільная» Беларусь // Зьвязда : газэта. — 10 студзеня 2006. — № 4 (25593). — ISSN 1990-763x.
  31. ^ Аляксей Раманчук, БелТА Нас, «мабільных», — 5 мільёнаў // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2006. — № 171 (25760). — ISSN 1990-763x.
  32. ^ Сяргей Сьнегін, БелаПАН Насельніцтва Беларусі зьменшылася на 29,3 тысячы чалавек // Зьвязда : Газэта. — 2 сакавіка 2001. — № 46 (24162). — ISSN 1990-763x.
  33. ^ Галіна Абакунчык, Радыё «Свабода» (22 студзеня 2002) З-за эканамічнага крызісу ў Беларусі імкліва меншае насельніцтва Грамадзтва. Tut.byПраверана 13 лістапада 2012 г.
  34. ^ Памер і натуральны прырост насельніцтва Рэспубліка Беларусь у лічбах, 1995-2011. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 13 лістапада 2012 г.
  35. ^ Газэта «Пагоня» (15 студзеня 2003) Валеры Леванеўскі прымусіў Velcom завесьці кнігу скаргаў. Інтэрнэт-газэта «Беларускія навіны». Праверана 13 лістапада 2012 г.
  36. ^ Любоў Лунёва (15 кастрычніка 2005) Прэсавай сакратарцы «Хартыі-97» Натальлі Радзінай апэратар сотавай сувязь «Velcom» заблякаваў SIM-карту. Радыё «Свабода». Праверана 12 лістапада 2012 г.
  37. ^ Любоў Лунёва (17 кастрычніка 2005) Чаму служба бясьпекі «Velcom» блякуе тэлефоны апазыцыянэраў. Радыё «Свабода». Праверана 13 лістапада 2012 г.
  38. ^ Марына Носава (25 чэрвеня 2009) Белтэлерадыёкампанія заявіла пра скасаваньне дамовы на паслугі апэратара сотавай сувязі «Вэлком» Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 лістапада 2012 г.
  39. ^ Марына Носава (8 ліпеня 2009) Белтэлерадыёкампанія працягне супрацоўнічаць з апэратарам сотавай сувязі «Вэлком» у ранейшым рэжыме Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 лістапада 2012 г.
  40. ^ БелТА (23 лістапада 2010) Velcom прызнаў факт маніпуляцыяў з SMS з боку трэціх асобаў. Наша НіваПраверана 13 лістапада 2012 г.
  41. ^ Блякуюцца нумары тэлефонаў кампаніі назіральнікаў. Радыё «Свабода» (19 сьнежня 2010). Праверана 13 лістапада 2012 г.
  42. ^ Бабруйскія актывісты паведамляюць, што ў іх адсутнічае сувязь Вэлком. Эўрарадыё (19 сьнежня 2010). Праверана 13 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]